Общество

Сяргей Салаўёў, Новы час

Палітыка пагрукаецца ў дзверы да кожнага

Канешне, цэнтральнай тэмай застаецца (і яшчэ будзе заставацца) «прымусовая пасадка» самалёта Ryanair у Мінску і санкцыі, што напаткаюць за гэта. Шмат пра тое ўжо сказана і напісана. Таму пра наступствы — каротка.

Рашэнні Саміту ЕС не набудуць моц да зацвярджэння іх Радай міністраў краін ЕС. Калі адбудзецца пасяджэнне Рады, пакуль невядома.

Але самае істотнае ў рэакцыі Саміту ЕС — гэта пункт, які заклікае «прыняць неабходныя меры для забароны беларускім авіякампаніям пералётаў у прасторы Еўрасаюза і доступу ў аэрапорты Еўрасаюза». Тут — наступствы грунтоўныя, і не толькі ў рэчышчы авіяцыі. Вось толькі два прыклады, як гэта тычыцца ўсіх.

Калі ў Беларусі здарыўся валютны крызіс (не адзін раз), і ў банках узнікаў недахоп валюты, Нацбанк тлумачыў гэта тым, што «долары проста не паспелі завезці».

То-бок, паперы з партрэтамі мёртвых прэзідэнтаў Беларусь атрымлівае недзе ў Еўропе ці ЗША. Забарона беларускім авіякампаніям лётаць у Еўропу можа прывесці да таго самага «дэфіцыту долараў», бо хутка даставіць іх у краіну не атрымаецца. Ці я нешта не разумею?

Для грамадзян таксама істотнае тое, што ўсе пасылкі з кітайскага АliEхpress у асноўным ідуць да хабаў у Літве ці Латвіі, а адтуль — на растаможку ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Літва і Латвія больш беларускія борты не адпраўляюць і не прымаюць.

Таму чакаць замоўленых рэчаў, на вялікі жаль, давядзецца даволі доўга. Калі мы ўвогуле іх дачакаемся.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(16)