Общество

Палітвязню Алесю Бяляцкаму — 51 год

25 верасня палітвязню споўніўся 51 год. Гэта трэці дзень народзінаў, які праваабаронца праводзіць за кратамі.

Як вядома, Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску 4 жніўня 2011 года. Суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і асудзіў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Пакарнне праваабаронца адбывае ў Бабруйскай калоніі №2.

На лёс Алясю Бяляцкаму выпала шмат выпрабаванняў. Але ён заўсёды з годнасцю выходзіў нават з самых складаных сітуацый. У фотаальбоме палітвязня адлюстравана шмат цікавых старонак яго жыцця— пра тое, як ён працаваў у будатрадзе разам са студэнтамі Анатолем Сысом і Эдуардам Акуліным, як выступаў у складзе гурта «Баскі» і насіў густую шавялюру.

Цалкам фотаальбом Алеся Бяляцкага глядзіце тут.

“Салідарнасць” віншуе праваабаронцу са святам і спадзяецца на хуткую сустрэчу на волі.

Таксама на гэтую тэму:

10 фактаў з жыцця Алеся Бяляцкага

«Калі я выйшла замуж, бацька папярэдзіў: «Глядзі, каб Сібір`ю гэта не скончылася»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)