Палітвязня Яна Салановіча адпусцілі з ЦІП на Акрэсціна
Былога студэнта БДУІР Яна Салановіча, які з лістапада знаходзіўся ў ЦІП на Акрэсціна, позна ўвечары 25 студзеня адпусцілі адтуль без тлумачэння прычын.
Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Цягам лістапада і снежня Яна судзілі ажно 8 разоў за ўдзел у акцыях пратэсту, агулам ён мусіў адбыць 114 сутак арышту і выйсці на волю 23 лютага.
Таксама ўчора стала вядома, што яго адлічылі з апошняга курса БДУІР. Ян Салановіч быў прызнаны палітычным зняволеным.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное