Палітвязень Павел Сырамалотаў на волі

Ён ужо дома ў Бабруйску.

Палітвязень Павел Сырамалотаў адпушчаны на волю. Ён, як і Сяргей Каваленка, быў памілаваны па рашэнні кіраўніка дзяржавы.

Па словах маці былога палітзняволенага Галіны Сырамалотавай. 27 верасня пасля абеду ў Магілёве яго пасадзілі на дызель, і каля 18 гадзіны ён прыехаў дамоў у Бабруйск.

Павал Сырамалотаў нарадзіўся 30 красавіка 1991 году ў Бабруйску. Пасля школы скончыў ПТВ. Працаваў на заводзе, вучыўся ў хіміка-тэхналагічным тэхнікуме на вячэрнім аддзяленні.

Узяты пад варту 17 студзеня 2011 году за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 году будынку Бабруйскага КДБ, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю. 18 траўня 2011 году разам зь Яўгенам Васьковічам і Арцёмам Пракапенкам асуджаны судом Бабруйску на 7 гадоў пазбаўлення волі (ч. 2 артыкула 339 — злоснае хуліганства, і ч. 3 артыкула 218 Крымінальнага кодэксу — пашкоджанне маёмасці ў асабліва буйным памеры). Адбываў пакаранне ў калоніі №19 у Магілёве.

У чэрвені 2012 году Павел напісаў прашэнне аб памілаванні.