Политика

Палітолаг: Масква паціху адгрызае элемэнты беларускага сувэрэнітэту

Палітоляг Аркадзь Мошэс – у інтэрв’ю Радыё Свабода тлумачыць, чаму Лукашэнка пакрысе саступае ціску Масквы і пагаджаецца на зьмяншэньне сувэрэнітэту.

Адказваючы на пытанне, ці паставіў Аляксандр Лукашэнка пэўныя дакладныя межы ў адносінах з Масквой і ці знайшоў у яе разуменьне, палітолаг адзначыў:

—  Жыцьцё ставіць тут для Масквы дастаткова сур’ёзных перашкодаў. Паглынаньне Беларусі было б вельмі дарагой справай у фінансавым пляне. Нават калі б нейкім чынам удалося пераканаць Лукашэнку — ёсьць значная частка беларускіх элітаў, якія будуць супраціўляцца. Беларусь — ня Крым, яна існуе ўжо амаль 30 гадоў як незалежная дзяржава. У Беларусі няма масавай постсавецкай настальгіі.

У самой Расеі нават афіцыйная сацыялёгія паказвае, што больш як палова расейцаў лічаць, што Расея і Беларусь павінны працягваць існаваць як добрыя суседзі. Толькі 17 працэнтаў хацелі б, каб Беларусь увайшла ў склад Расеі.

Відавочна, будуць вялікія праблемы ў адносінах з Захадам, з Кітаем. Для расейскіх партнэраў на постсавецкай прасторы гэта таксама стала б шокам. То бок выдаткі праекту інкарпарацыі Беларусі будуць надта вялікія. Таму, я думаю, Масква і ня ставіць перад сабой задач фармальнага паглынаньня і спыненьня існаваньня Беларусі як незалежнай дзяржавы. Але гэта не перашкаджае Крамлю паступова адгрызаць элемэнты беларускага сувэрэнітэту.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(21)