Palina i новы альбом: «Жыць, канешне, вельмі складана, але я ўсё роўна гэта люблю і ўдзячная таму, што маю»
«Ни берега, ни дна»: першы за тры года альбом беларускай спявачкi.
У альбоме 10 песень, з якіх толькі дзве выходзілі раней сінгламі. Сярод новага, дзве песні – «Mafia» і «Саломкі» – запісаныя на беларускай мове. Першая – гітарна-электронная кампазіцыя на верш беларускага паэта Віктара Жыбуля. Другая – спалучэнне электронікі з фолькам.
– У альбоме сабраныя песні пра розныя адчуванні і перыяды майго жыцця, – кажа Palina. – Ёсць пра млявыя падлеткавыя драмы і тугу па іх. Ёсць пра бессэнсоўнасць, пра сваіх, пра дэсерт, пра саломку.
Ёсць пра нейкія дробязі, якія раптам дапамагаюць трымацца і не страціць розум. Чамусьці шмат гітар, труб, сірэн ды сцвярджальных выказванняў пра каханне. Маўляў, жыць, канешне, вельмі складана, але я ўсё роўна гэта люблю і ўдзячная таму, што маю.
Паслухаць альбом можна на ўсіх лічбавых пляцоўках.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное