Общество
Анастасія Зелянкова

Палац Манюшкі для падрыхтоўкі аграрыяў

Сёння ў праекце «Ілюстраваная гісторыя» – палац у Смілавічах.

Палац у Смілавічах. Фота з сайта //vandrouka.by/

Сцены гэтага палаца, што ў гарадскім пасёлку Смілавічы, памятаюць такія імёны, па якіх можна літаральна вывучаць культуру і гісторыю Беларусі. Заклаў сучасны палац у 19 ст. дзед славутага кампазітара Станіслава Манюшкі на месцы больш старажытнага замка Агінскіх, а апошнім ўладальнікам стаў сын Лявона Ваньковіча.

Цікава, што яго ўзвядзенне пачалося з невялічкай гаспадарчай прыбудовы для служкаў, паступова пашырыўшыся да велізарнага палаца. Вядомая нават дакладная дата будаўніцтва – 30 чэрвеня 1795 года, — якая была высечана на памятным камені, які быў уладкаваны ў сцены гэтага будынка. Да восені 2003 года камень знаходзіўся на сваім месцы, але ўжо ў верасні 2004-га быў выбіты са сцяны і некаторы час падпіраў дзверы ў падвал, а потым зусім знік.

Памятны камень. Фота з сайта //smilovichi.info/

Да нядаўняга часу ў новай частцы палаца размяшчаўся адзін з карпусоў Смілавіцкага аграрнага каледжа. Аднак аграрная гісторыя гэтага будынку не заладзілася. Сёння ягоны стан цалкам адпавядае сітуацыі ў гэтый сферы гаспадарцы.

Таксама ў праекце:

Арфей думае пра Беларусь

20 рублёў за вернасць каралевы

Навошта савецкая ўлада камень узрывала

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)