Общество

«Пакуль я ўсё ўспрымаю, як штосьці нерэальнае»

Першыя зьвесткі пра знаходжаньне праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў СІЗА атрымала ягоная жонка Натальля Пінчук. Ліст з-за кратаў Алесь Бяляцкі адправіў 8 жніўня. У лісьце праваабаронца распавядае пра тое, як ён прызвычайваецца да турэмнага рэжыму.

Вось што напісаў Алесь Бяляцкі ў сваім лісьце, паведамляе «Вясна»: "Жыцьцё працягваеццца, я паступова асвойваюся і вывучаю няхітрыя навукі жыцьця ў СІЗА. Устаем рана ў 6, кладземся таксама рана – у 22. Дзіўным чынам арганізм хутка прыстасоўваецца да забытага ўжо з часоў службы ў войску распарадку. Тут усё робіцца несьпяшаючыся, але вельмі дакладна і “са смакам”. Прагулка – “са смакам”, паход у лазьню – “са смкам”.

... Вадзілі да доктара, зрабілі флюараграфію, адкаталі пальчыкі ўжо другі раз за гэтыя тры дні, завялі медыцынскую картачку. Скргаў на здароўе у мяне няма.

... Пакуль я ўсё ўспрымаю, як штосьці нерэальнае, паглядзім, якія адчуваньні зьявяцца пазьней.

... У гэтую гарачыню было троху душнавата, але прайшоў дождж, і на выгуле паветра было сьвежым і чыстым. Добра, што вялікія сьветлыя дні, у мяне на сьвятло заўсёды добрая рэакцыя".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)