«Пакуль «Лінія Сталіна» будзе мець цяперашнюю назву – нагі маёй там ня будзе»

На сайце svaboda.org прайшла онлайн-канфэрэнцыя з заснавальнікам інтэрнэт-парталу Tut.by, старшынём агульнага сходу ўдзельнікаў ААТ «Тут Бай Мэдыя» Юрыем Зісерам.

– Калі апошні раз Вам было сорамна?

– Мне ўвесь час сорамна, што мала часу праводжу з сям'ёй, са сваімі роднымі. Хоць я фармальна і сышоў з пасады кіраўніка, але ўсе роўна неяк – праца, праца, праца.

А за рашэньні, якія прымаю на працы, ну і ў грамадзкім жыцьці – не, ня сорамна. Пра некаторыя шкадую. Але і за іх саромецца ня бачу падставаў.

– Як вы ставіцеся да Зянона Пазьняка і ці лічыце вы яго нацыянальным лідэрам Беларусі?

– Мне здаецца, гэта яскравы прыклад чалавека, які шчыра дбае пра нацыянальныя інтарэсы. Таму час ад часу ён робіць больш дакладныя высновы, чым шмат хто з палітыкаў і аналітыкаў. Лічу такім ягоны камэнтар па сытуацыі са швэдзкім самалётам.

Але нацыянальны лідэр Беларусі мусіць арыентавацца на інтарэсы большай часткі насельніцтва. На жаль, гэта З. Пазняк не ўлічваў у сваёй дзейнасці. Менавіта гэта прадэманстравалі выбары 1994-га.

– Будзьце ласкавы, адкажыце, чаму ваш партал, які пазіцыянуцца як "беларускі партал" дагэтуль не набыў беларускамоўную версію?

– Я лічу, што прыналежнасьць партала да Беларусі вызначаецца ня толькі мовай, але перш за усё зьместам, які ў нас цалкам беларускі. Больш за тое: мы друкуем частку матэрыялаў на беларускай мове, і іх колькасьць, як вы самі можаце бачыць, расьце. Мы будзем гэта рабіць і далей. І гэта пры тым, што беларускамоўным інтэрфэйсам партала карыстаюцца ўсяго каля 1.4% наведвальнікаў.

– Існуюць неабвержныя доказы поўнага кантролю паштовага сервера tut.by з боку КДБ. Уся паштовыя скрыні на tut.by скануюцца спецлужбами Беларусі на пэўныя словы. У пераліку слоў, якія прыцягваюць увагу скан-робатаў КДБ значацца: Лукашэнка, апазіцыя, плошча, Саннікаў, АГП, мітынг, страйк і іншыя. Ці лічыце Вы, што падпісаўшыся супрацоўнічаць з КДБ, Вы тым самым падтрымліваеце рэжым дыктатара Лукашэнкі і з'яўляецеся ягонай шаўкай?

– Я чую гэту кансьпіралягічную вэрсію ужо 12 год. Была бы цікава азнаёміцца зь “неабвержнымі доказамі”.

Да нас ніколі не зьвяртаўся ніхто з “органаў” з патрабаваньнем даць доступ да паштовага сэрвэра, ня кажучы пра сканаваньне. С 2009 года паштовыя скрынкі TUT.BY разьмяшчаюцца на сэрвэрах кампаніі Google, таму ўсе пытаньні пра бясьпеку нашай пошты трэба адрасаваць кампаніі Google.

Трэба мець на ўвазе тое, што на шляху ад адпраўніка да атрымальніка пошты інфармацыя (між іншым, як і любая інфармацыя ў Сеціве) ідзе праз шмат (звычайна дзясяткі) вузлоў перадачы дадзеных. Іх сканаваньне робатамі тэхнічна магчымае. Але мы ня маем да яго дачыненьня і нікому ніколі не давалі доступ да нашых паштовых сэрвэраў.

Больш за тое, паўтаруся, ніхто і не прасіў, таму што для сканаваньня існуюць больш простыя тэхнічныя спосабы, якія не патрабуюць нашай згоды і нават ведама. Уласна кажучы, яны даступны звычайнаму сысадміну хатняй або карпаратыўнай сеткі.

– В коридорах "Советской Белоруссии" журналисты сплетничают о Ваших хороших отношениях с Якубовичем и его желании видеть Вас главой объединенного медиахолдинга. Говорят, что власти сделали Вам пакетное предложение в виде должности главы совдаваемого в Беларуси медиахолдинга и 10 млн долларов за выкуп портала tut.by. На раздумье Вы взяли таймаут до апреля. C чем связана такая длительная пауза?

– Цяпер дзякуючы Вам я нарэшце даведаўся пра такую шчырую прапанову. А яшчэ мне прапаноўвалі па сумяшчальніцтву пасады кіраўніка БТ і ААЦ. Вы хіба ня чулі? Я таксама ня чуў, але гучыць прыгожа і надзвычай праўдападобна.

Што да продажу парталу дзяржаве, то баюся, што пасьля пераходу пад кіраўніцтва дзяржавы партал вельмі хутка пазбавіцца большай часткі наведвальнікаў і збанкрутуе. Таксама я лічу, што нават калі б партал быў патрэбны дзяржаве, яна наўрад ці прапанавала б за яго грошы :) Акрамя таго, у “СБ. Беларусь сегодня” ужо ёсьць партал – www.sb.by.

– Ці задаволены Вы працай партала? Дзе палягае, на Вашую думку, тая мяжа калі інфармацыйны рэсурс пераходзіць у рэчышча дзяржаўнай прапаганды? Ці лічыце Вы сябе свабодным чалавекам?

– Я ня цалкам задаволены парталам, нам ёсьць, куды расьці, асабліва ў бок электроннай камэрцыі.

Ангажаванасьць інфармацыйнай крыніцы цалкам магчымая, калі рэсурс належыць палітычнаму руху альбо арганізацыі, якая перасьледуе палітычныя мэты. Але да нас гэта ня мае дачыненьня. Наш інтарэс – у максымальным ахопе беларускай аўдыторыі. Таму чытач кожны дзень бачыць на нашым партале розныя думкі пра адну і тую ж падзею: дзякуючы гэтаму, нашы карыстальнікі могуць выпрацаваць сваё меркаваньне з улікам розных інтэрпрэтацый адной і той жа зьявы. Дадам: за ўвесь час існаваньня партала не было ў краіне такой навіны, якая б не была адлюстраваная на нашым партале.

Наконт свабоднага чалавека – гэта гледзячы тое, што разумець пад свабодай. З аднаго боку, я раблю тое, што хачу і лічу патрэбным у адпаведнасьці са сваімі каштоўнасьцямі. З іншага боку, ад мяне залежаць людзі, таму мая свабода абмежаваная свабодай тых, што вакол мяне. Па-мойму, адносна свабодныя толькі бамжы альбо Рабінзон бязь Пятніцы.

– Ці маеце Вы габрэйскія карані? Якой Вы веры?

– Так, я на 100% габрэйскага паходжаньня. З савецкіх часоў у пятай графе пашпарта было пазначана “яўрэй”. І экумэніст. Я прызнаю існаваньне Бога, але Ён для мяне звыш усіх рэлігій, па-над рэлігіямі (падрабязьней на гэтую тэму тут), у апошнім абзацы тэксту). Але гэта не перашкаджае мне граць пратэстанцкія харалы ці каталіцкія творы на аргане і наведваць праваслаўныя цэрквы, касьцёлы, сынагогі, мячэці і нават будысцкія храмы.

– Якая на Вашую думку магла бы быць альтэрнатыўная назва «Лініі Сталіна»?

– “Музэй ваеннай тэхнікі і тэхналёгій”. Пакуль музэй будзе мець цяперашнюю назву – нагі маёй там ня будзе.

– Распавядзіце больш падрабязна пра Вашую сям'ю.

– З жонкай у нас любоў, якая цягнецца ўжо 27-ы год. Мая жонка, Юлія Чарняўская, – культуроляг, дацэнт БДУКМ, аўтар пяці раманаў (зь якіх апублікаваны толькі адзін), пяці п'ес (пастаўлены тры), некалькіх манаграфій і мноства артыкулаў. Яна аўтар вядомай кнігі аб беларускім мэнталітэце «Беларусы: ад "тутэйшых" – да нацыі». У 2012 годзе стала адным з ляўрэатаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

У нас з жонкай адна дачка Яўгенія 25 гадоў. Скончыла БДУ. Кіруе новым праектам электроннай камэрцыі «Купі ТУТ!» На партале TUT.BY. Гуляе на дарбуцы, любіць падарожжы.

– Ці чытаеце вы творы сваёй жонкі? Якія пісьменьнікі вам падабаюцца? Якія ў Вас карані?

– Так, я чытаю усе яе творы, часта яшчэ да іх выхаду ў сьвет. Люблю Маркеса, Борхеса, Шалом-Алейхема. Апошнія гады палюбіў партугальскага пісьменьніка Жозэ Сарамага. На жаль, я ня вельмi маю час чытаць.

Карані габрэйскія. Бацькі з Харкава. Я нарадзіўся ва Львове і 27 лет пражыў там, пакуль не ажаніўся зь мінчанкай.

– Вы обеспеченный человек. Можно сказать по-лукашенковски богатый. Благодаря Радиной вы стали так же известным человеком. Вас уже и на "Свабоду" пригласили. Не хотели бы вы за это послать Наталье какой-нибудь подарок? Имеется ввиду хороший подарок, а не французское вино с подсыпанным мышьяком.

– На “Свабодзе я ня першы, не другі і ня трэці раз. Што датычыцца падарунка, я не спансірую палітычна ангажаваныя праекты.

– Как Вы ощущаете жизнь, чем она является для Вас, и что вдохновляет Вас в ней?

– Жыцьцё – гэта сьвята. Гэта шчасьце, калі атрымліваеш асалоду ад кожнага дадзенага табе дня. Натхняе тое, што ў меру сваіх магчымасьцяў магу палепшыць сьвет.

Радуюся, калі атрымліваецца каму-небудзь ці чаму-небудзь дапамагчы. Гэта як у вядомай дылеме Э.Фрома "Мець або быць?" Для мяне пытаньня няма і ніколі не было. Быць – значна цікавей і весялей, чым мець.

– Господин Зиссер, на Белорусском Партизане, в Хартии97, на Радио Свободы, в Файсбуке и даже на вашем личном блоге TUT.BY вас и вашу компанию обвиняют в коррупции, нарушении прав миллионов пользователей TUT.BY, GOOGLE, совершении киберпреступлений с использованием хостинга BY, сотрудничестве с порнографическим сайтом и т.д. Однако, тем не менее, вы не только продолжаете оставаться на плаву, но и даете интервью на Радио Свободы, Белсaте и т.д. Вас никто даже не упрекнул в нарушении трудового законодательства (после скандала в соц. сетях), когда вы полюбовно, по соглашению сторон, расстались с "неонацистским преступником", который работал в вашей редакции в качестве журналиста, сменив фамилию...

Как вам удается со всеми так хорошо ладить, чтобы удерживать свою популярность и кто вас поддерживает: КГБ, ФСБ, ЦРУ, Моссад или какая -то другая организация или личность с которой вам удается так успешно сотрудничать на ниве медийного пространства и IT-технологий?

– Ну, зразумела, усе пералічаныя Вамі арганізацыі, плюс яшчэ нямецкая БНД, і падтрымліваюць. А яшчэ на сьняданак я п'ю кроў хрысьціянскіх немаўлят.

Ну а калі сур'ёзна, то кожнага публічнага чалавека і публічную кампанію заўсёды абвінавачваюць у чым заўгодна, гэта звычайная справа. Добра яшчэ, што не ў забойстве.

Спэцыфіка абвінавачаньняў (ня толькі мяне і партала, а ўсіх людзей ва ўсе часы ва ўсіх краінах) такая: абвінавачаны можа бясконца запэўніваць у тым, што гэта ня так, але доказаў ня мае. Як даказаць, што я не карумпаваны, што не парушаў правоў карыстальнікаў TUT.BY? Даведку прадставіць?

Зрэшты, доказаў віны ня маюць і тыя, хто лье на людзей бруд. Але іх гэта не бянтэжыць.

Верыць камусьці ці не – гэта асабістая справа кожнага. Але тое, што TUT.BY ужо 12 гадоў зьяўляецца найбуйнейшым сайтам Беларусі, сьведчыць аб тым, што паклёпу верыць невялікая частка беларусаў. Большасьць ня верыць.

– Як Вам бачацца тэндэнцыі ў сацыяльнай і эканамічнай сфэрах Беларусі?

– У канцы 2011 года беларускае грамадзтва ўвайшло ў эпоху застою. Грамадзяне сталі больш абыякавымі да актуальных падзеяў. Уласна, і падзей асаблівых няма.

А вось канс'юмэрызм надыходзіць. Людзей цікавяць жыльлё, тавары, турызм, стан кашалька і значна менш – грамадзка-палітычныя праблемы. Гэтая тэндэнцыя вядзе да эрозіі ідэалаў сацыяльна-арыентаванай дзяржавы, і калі прывядзе – то тады уладзе спатрэбіцца нейкая іншая ідэалёгія.

– Январская пресс-конференция для отечественных и зарубежных СМИ А.Г.Лукашенко показала, что он не в курсе многих вопросов, которые активно обсуждаются в интернете. Он признался, что никогда не слышал о "чёрном списке" музыкантов и попросил корреспондента Еврорадио передать этот список, он считает, что никакой бумажной работы на самом деле нет у учителей, хотя учителя жалуются на каждом шагу, из его уст постоянно слышим рассказы о росте зарплаты, хотя в интернете опубликованы снимки расчётников работниц "Ковров Бреста" с зарплатой в 320 000 бел. рублей.

Скажите, возможно Вы, как руководитель ведущего портала страны, можете дать А.Г.Лукашенко навыки по пользованию сетью интернет, чтобы он самостоятельно мог узнавать о наиболее волнующих белорусов проблемах, как это делают руководители той же России, завести свой твиттер, как Медведев и Чавес? Или, быть может, следует проводить с А.Г.Лукашенко онлайн-конференции на портале TUT.BY, где рядовой гражданин смог бы задать ему вопрос?

– Наколькі я чуў, прэзыдэнцкі сын Коля не выпускае з рук iPad. Так што ў дапамозе збоку прэзыдэнт наўрад ці мае патрэбу. Больш за тое, яго апошняя прэс-канфэрэнцыя пачалася з адказаў на пытаньні, зададзеныя яму на нашым партале вядомымі людзьмі. Апытваючы экспэртаў, мы ніяк не чакалі, што на іх пытаньні хтосьці наогул адкажа. Так што, інтэрнэт пранікае і на Карла Маркса, 36.

– Сітуацыя наконт вашага журналіста Чудзянцова. Скажыце, калі ласка, чаму вы звольнілі яго? Ён добры журналіст, і, з вашых словаў, нараканняў да яго як да журналіста не было. А тое, што ён выказваўся ў сац.сетках – гэта ў прываце, не працоўны час і г.д.

Хоць я зусім не падзяляю погляды сп. Чудзянцова, зусім ён мне непрыемны, але лічу, што, тое, што зараз адбываецца – гэта цкаванне яго. І Вы далучыліся да гэтага. Ці так павінен паступаць працадаўца са сваімі падначаленымі? Ці гэта з'яўляецца для вас нормай? І ці так вы б аднесліся да кожнага свайго журналіста?

– Я ужо выказваўся на гэты конт. Уладзімер сапраўды добры журналіст, да таго ж менавіта ён выступіў у абарону добрага імя парталу. Але сродкі, якімі ён гэта рабіў, былі, на жаль, абсалютна непрымальнымі.

Журналіст – публічная асоба, сацыяльныя сеткі – публічная прастора, і стыль палемікі ў сацыяльных сетках, тым больш палемікі, зьвязанай з прафэсійнай дзейнасьцю журналіста, адбіваецца на рэпутацыі мэдыя, у якім ён працуе. Крыць матам сваіх апанэнтаў, у тым ліку жанчын, рабіць пагрозьлівыя намёкі на лёс Генадзя Карпенкі, жадаючы яго сваім апанэнтам – гэта па-за межамі дапушчальнага.

Тым ня менш Уладзімер меў магчымасьць заставацца на партале, калі б выканаў вельмі простую умову – спыніў гэтую лаянку. Ён гэтую умову парушыў. Паверце, калі б журналіст New York Times у ФБ размаўляў з апанэнтамі, шырока ужываючы вытворныя ад вядомага дзеяслова на літару f, ён бы ў NYT таксама б доўга не затрымаўся.

Дарэчы, я не звальняў Чудзянцова, мы разьвіталіся ў поўнай адпаведнасьці з заканадаўствам, па згодзе бакоў.

– Я чытаў, што Bы маеце шмат прэтэнзій да парталу charter97 і да спадарыні Радзінай. Наколькі гэта сур'ёзна? Напрыклад, ці будзеце Bы задаволены, калі Наталля Радзіна нейкім чынам знікне? А партал charter97.org перастане існаваць?

– Вы мяне зь некім пераблыталі. Я ня кат, не судзьдзя і не інквізытар. Я жадаю Натальлі, як той казаў, посьпехаў у працы і шчасьця ў асабістым жыцьці. А таксама не карыстацца прыёмамі нядобрасумленнай канкурэнцыі і не ўжываць заведамую хлусьню і паклёп.

Мне таксама шкада, што грошы паважаных замежных уладаў і фондаў выдаткоўваюцца на такія нягодныя мэты. А што да існаваньня гэтага парталу, то разважаючы па-філязофску, патрэбны, відаць, і ён для нечага ў Боскай эканоміі. Падрабязьней пра маё стаўленьне тут.

– Якімі былі б Вашы паводзіны ў акупаванай нацыстамі Беларусі ў 1941 годзе: а) Адкрытая барадзьба; б) Партызанская барадзьба; в) Нейтралітэт; г) Супрацоўніцтва з надзеяй перамагчы акупацыю (напрыклад, калі б паліцаем быў бы не я, а нехта другі, то ён бы, пэўна, растраляў больш народу); д) Супрацоўніцтва з-за асабістага прыбытку; е) Уцёкі для дапамогі праціўнікам акупантаў; ж) Проста ўцёкі. з) Іншы варыянт?

– Жыві я ў 1941-м, варыянт быў бы адзін: у печку. Туды, дарэчы, і патрапіў адзін з маіх прадзедаў. А мой дзед ваяваў у арміі, быў узяты ў палон, уцёк, быў злоўлены і расстраляны. Мабыць, ад яго мне перадаліся сьціплыя журналісцкія здольнасьці, паколькі ён быў журналістам. Калі ж абстрагавацца ад майго паходжаньня, то мне імпануе пазыцыя Дзюрыцы з фільму Золтана Фабры «Пятая пячатка».

– Як вам бачыцца будучыня чалавецтва? Што мы маем магчымасць прадпрымаць, як асобы, каб нешта вырашыць у гэным пляне?

– Цяжка сказаць, якая будучыня чакае чалавецтва. Але працэнт добрых і дрэнных людзей, а таксама больш-менш дэмакратычных дакладна ня зьменіцца. Што кожны з нас будзе рабіць для паляпшэньня будучыні, залежыць ад нашых каштоўнасьцяў, памкненьняў, энэргіі. Ня трэба баяцца рабіць тое, што Вам здаецца добрым і правільным незалежна ад таго, што пра гэта думаюць іншыя – і усё будзе ў парадку.

– В свете последних событий становится все более очевидно, что "источники информации" для белорусов можно условно разделить на три лагеря: оппозиционный, гражданский и прогосударственный.

TUT.BY по своему наполнению стремится выглядеть гражданским, стремясь обойти наиболее острые проявления оппозиционного и прогосударственного лагерей.

Мне кажется, что Вы не можете полноценно сотрудничать с оппозиционным лагерем, потому что это конец Вашему бизнесу. Вместе с тем, Вы не можете занять всецело и открыто провластную позицию, потому что это приведет к значительной потере уважения в глазах большой части белорусской интернет-аудитории.

Как Вы будете дальше маневрировать между этими крайностями в такой ситуации, учитывая то, что от Вас со всех сторон просто требуют окончательно ответить, "с кем Вы" и для кого Вы "свой"? Пока из Вас небезуспешно делают пособника власти и не сказать, что Вы умело из этой ситуации выходите.

– Мы ня лічым правільным падзел грамадзтва на групкі і стараемся быць карыснымі для ўсіх грамадзян краіны, не навязваючы запраграмаваныя погляды. Зьвярніце увагу на тое, што як (па Вашай клясыфікацыі) «апазыцыйныя» і «прадзяржаўныя» сайты карыстаюцца больш сьціплай цікавасьцю беларусаў, чым наш «грамадзянскі» сайт.

Таму ўпэўнены, што мы на правільным шляху. Менавіта неангажыраваная пазыцыя парталу і прывяла да нашай максымальнай аўдыторыі. Патугі радыкальных канкурэнтаў скампрамэтаваць партал зразумелыя і чаканыя, але я ўпэўнены: беларусы самі разьбяруцца, якая інфармацыя ім патрэбна.

– Я всегда поражалась Вашему терпению. Как Вы выдерживаете необоснованные наезды и юдофобские комментарии?

– Сам ня ведаю... Увогуле звычайна я вельмі спакойны чалавек. Я памяркоўны да людзей, лічу, што кожны чалавек мае права на памылку, нейкія эмоцыі… ён потым зразумее. А калі не зразумее – тут ужо я нічога не зраблю.

– Хутка 25 сакавіка, дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Які Ваш асабісты стасунак да БНР? Ці будзе tut.by нейкім чынам святкаваць разам з Беларусамі гэтую дату?

– Так, для нас гэта таксама асаблівы, урачысты дзень. Вядома, у нас будуць публікацыі, прысьвечаныя гэтай даце, а таксама будзем сачыць за тым, што будзе адбывацца ў гэтыя дні.

– Юрий, белорусский интернет имеет странную особенность... Благодаря вашему сайту 19 декабря 2010 миллионы людей во всем мире следили за шествием по центральной улице Минска. В прямом эфире мы все были свидетелями сцен звериного разгона мирных демонстрантов со стороны белорусской власти и фашистских молодчиков, одетых в черные спортивные костюмы. После этих событий тысячи людей, проходивших по улицам Минска, стали участниками уголовных и административных судебных производств, во время которых власти демонстрировали кадры кинохроники в качестве вещдок. Люди получили реальный срок тюремного заключения и штрафы за участие в мирной акции протеста.

Куда исчезли видео-материалы , которые были выложены на вашем сайте, и которые могли служить документальным подтверждением стороны защиты и потерпевших граждан, с доказательством того, что участие в митинге не имело тех действий, которые были инкриминированы властями. Ведь эти сцены, снятые вашими корреспондентами, могли быть предъявлены, как доказательства превышения полномочий сотрудниками силовых ведомств и нарушением прав граждан на неприкосновенность личности, гарантированной Конституцией? Почему, даже с американской и европейской поисковой системы Goggle исчезла информация, которая была на вашем сайте? Пожалуйста, ответьте с указанием ссылки на эти события и комментарии на вашем сайте ТУТ, если я не прав.

– Усе матэрыялы, уключаючы відэарэпартажы з Плошчы, знаходзяцца тут. Гэтая спасылка ў Google стаіць першай жа па запыце «19 сьнежня 2010». Пад відэа знаходзяцца камэнтары.

– Когда tut.by выйдет на IPO?

– Справа ў тым, што каб выйсьці на ІРО, неабходна мець патэнцыйную капіталізацыю хаця б некалькі сотняў мільёнаў даляраў. Мы такой капіталізацыі зараз і блізка ня маем.

Можа быць гадоў праз 6-8 год, калі мы адчынім аналягічныя парталы, пабудуем гэты бізнэс у іншых краінах, калі мы створым дзясятак падобных парталаў, – тады будзе мець сэнс выходзіць на біржы. У бліжэйшай будучыні гэта ня мае сэнсу.

Вэб-рэдактар: На гэтым прыём пытаньняў скончаны. Дзякуй усім, хто ўзяў удзел у онлайн-канфэрэнцыі.

Юры Зісер: Хачу павіншаваць усіх жанчын з сьвятам вясны і пажадаць ім шчасьця, каханьня, здароўя, усяго самага найлепшага!

Усім слухачам і чытачам Радыё Свабода – каб ваша мысьленьне было свабодным! Каб вы ня мысьлілі стэрэатыпамі і сьцёртымі штампамі, а мелі ўласны пункт погляду на тое, што адбываецца ў грамадзтве, вакол вас. Шчасьліва!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)