Общество

Кацярына Батлейка

«Пакуль Беларусь знаходзіцца ў саюзе з Расіяй, АЭС прыносіць толькі шкоду, але потым яна можа быць карыснай»

Прадстаўнікі альянса «Зялёная Беларусь» падлічылі выдаткі на Астравецкую АЭС, а таксама падзяліліся думкамі пра яе будучыню.

Фото Delfi

У пачатку лістапада ўлады Беларусі заявілі аб неабходнасці ўзвядзення другой АЭС на зэканомленыя ад будаўніцтва першай атамнай станцыі грошы. У той жа час міністэрства фінансаў Расіі назвала кошт БелАЭС — 5,36 мільярда даляраў. Пры тым, што расійскі крэдыт на атамную станцыю заяўляўся ў памеры 10,5 мільярда даляраў.

Яўген Макарчук, супрацоўнік Дэпартаменту энергетычнай бяспекі iSans лічыць, што насамрэч на станцыю патрацілі агулам 6,84 мільярда даляраў, а не 5,36. Апроч расійскага крэдыту ён прыводзіць наступныя лічбы:

Уласныя сродкі — $536 млн;

Выдача магутнасці (лініі і падстанцыі) — $237 млн;

Пікава-рэзервовыя крыніцы — $515 млн;

Электракатлы на станцыях — $190 млн.

Эксперт зазначае, што нават з адной АЭС у нас ёсць перыяды, калі электраэнергіі вырабляецца больш, чым спажываецца.

— У сённяшняга ўрада ёсць амаль упэўненасць, што электраспажыванне будзе расці і перавытворчасць будзе скарачацца.

Але зараз ідзе размова пра тое, ці не пабудаваць другую АЭС. Тады ў нас не будзе ні аднаго дня, калі не будзе перавытворчасці. А гэта пастаянная нагрузка на энергасістэму.

Макарчук падагульняе, што АЭС вельмі дорага абыходзіцца для Беларусі: і па электрычнай энергіі, і калі з гэтай энергіі вырабляць цеплавую энергію. Але ёсць нюанс на будучыню.

– Па нашых прагнозах змена беларускага палітычнага вектара амаль на 100% вядзе да таго, што цэны на расійскі газ ў нас як мінімум будуць сусветныя, а як максімум увогуле не будзе паставак з Расіі. У гэтай сітуацыі атрымоўваецца, што АЭС будзе вырабляць энергію танней, чым з дарагога газа.

Атрымоўваецца, што цеплавую энергію таксама будзе танней вырабіць з электраэнергіі з АЭС, чым з газа, калі ён будзе па сусветных коштах. Адсюль выходзіць сітуацыя, што да тых пор, пакуль Беларусь знаходзіцца ў саюзе з Расіяй, гэтая станцыя прыносіць толькі шкоду.

Але як толькі ў краіне змяняецца палітычная сітуацыя, што хутчэй за ўсё вядзе да змены коштаў на газ, станцыя становіцца акупальнай і дапамагае стабілізаваць сістэму, кошты на электраэнергію. То бок ў такім выпадку яна адразу можа стаць карыснай з пункту гледжання эканомікі, – кажа Макарчук.

Эксперт таксама адказаў на пытанне, ці не будзе пытанняў да БелАЭС пасля змены палітычнай кан’юнктуры з літоўскага боку.

— Пасля змены мы павінны правесці незалежны аўдыт. Выбраць фірму і тэхнічнае заданне на аўдыт такім чынам, каб узгадніць усе пункты з літоўскім бокам і, пажадана, з рускім.

Правесці аўдыт трэба будзе такім чынам, каб усе прынялі яго вынікі. Калі аўдытары кажуць, што станцыя пабудавана не якасна і небяспечна, і яна эксплуатавацца не можа, – значыць, трэба яе спыняць. І тады ўстаюць пытанні, ці павінны мы аддаваць крэдыт Росатаму, які пабудаваў няякасную станцыю? Калі наадварот скажуць, што яна бяспечная, тады атрымоўваецца, што нам даражэй будзе яе закрываць, чым эксплуатаваць.

Пры гэтым экспертка Ірына Сухій дадае, што, на яе думку, БелАЭС будзе карыснай толькі на пераходны перыяд:

— В долгосрочной перспективе, думаю, Беларусь все равно должна переходить на возобновляемые источники. Этот процесс требует инвестиций и времени.

Те сценарии, которые по инициативе «Экодома» просчитывало немецкое агентство в 2018 году, показывали, что если смотреть в долговременной перспективе, то переход на возобновляемые источники экономически более целесообразен.