Общество

Сяргей Шапран, Новы час

Пакаленне, вядомае ў профіль і анфас

«Ноч расстраляных паэтаў» з пэўнага часу стала зместам не толькі навуковых манаграфій і мастацкай літаратуры, але і драматычнымі старонкамі цыкла гістарычных і літаратурных анекдотаў.

Патрапіўшы ў турму, пісьменнікі — тое пакаленне, што сёння больш вядомае ў профіль і анфас, то-бок па турэмных фотаздымках, — вінавацілі каго заўгодна, але толькі не Сталіна. Сымон Баранавых пісаў у лісце да жонкі: «Я і цяпер не ведаю, каму гэта «трэба» было арыштоўваць чалавека, які гатовы перагрызці любому ворагу горла за маю дарагую савецкую ўладу…»

Да «друга працоўных Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна» звяртаўся Андрэй Мрый: «Я ў час апошняга следства нават хацеў, каб да мяне былі ўжыты самыя рэпрэсіўныя меры ўздзеяння. Я думаў, што мне ўдалося б пераканаць і даказаць сваю непрыналежнасць да контррэвалюцыйных арганізацый. Я гатовы быў праз слёзы крычаць аб сваёй невінаватасці, клясціся вялікім ценем Леніна і Вашым вялікім імем тым, што, можа, у маіх роспачных словах адчуюць праўду».

І толькі Цішка Гартны на пытанне следчага, хто ва ўсім вінаваты, казаў: «Усе. І вы, хто згубіў чалавечы воблік. А Сталін больш за ўсіх».

У выніку Гартнага аб’явілі вар’ятам і кінулі ў псіхушку, дзе ён, не дажыўшы да свайго пяцідзесяцігоддзя, пакончыў самагубствам.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(11)