«Пагоня» ў Александрыі
Палітолаг Алесь Лагвінец ладзіць пікеты на фоне плаката, прысвечанага 100-годдзю БНР.
Пікет у Александрыі. Тут і далей фота Алеся Лагвінца
Палітолаг і адзін з заснавальнікаў руху «Дзея» Алесь Лагвінец разам з аднадумцамі ладзіць перадвыбарчыя пікеты на фоне плаката, прысвечанага 100-годдзю БНР. Такім чынам, наведнікі пікетаў могуць дадаткова даведацца пра гісторыю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Днямі такі пікет можна было пабачыць побач з універсамам «Цэнтральны» на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Як сцвярджаюць аўтары ідэі, плакат з выявай «Пагоні» пеатварыўся ў сапраўдную фотазону.
У Шклове
Нядаўна пікетоўцы наведалі Слуцк, Бабруйск, а ў выхадныя дні прыехалі ў Шклоў, наведаўшы на колькі гадзін Александрыю.
— Людзі рэагуюць нейтальна, варожасці ніхто не выказвае, — падзяліўся ўражаннямі з «Салідарнасцю» ад наведвання прэзідэнцкай радзімы Алесь Лагвінец. Сёння ў Александрыі святкавалі Масленіцу, таму гледачоў у іхняга пікету было шмат: «Пэўна, уся вёска ўбачыла».
Бабруйск
— У малых гарадах людзі запалоханыя. Чым бяднейшае месца, тым гэты страх больш. Хоць бы начальства не даведалася, што на пікет прыйшоў, — расказаў Лагвінец. Па яго словах, улады выдзелілі пад правядзенне пікетаў малалюдныя месцы.
Фотазона каля «Цэнтральнага» ў Мінску
Читайте еще
Избранное