Пагоня на капэртах і хабарнікі, якія чакаюць Пуціна
«Цікавы феномен: шмат хто з вязняў чакае, што прыйдзе Пуцін і выпусціць. Маўляў, у Расіі больш лагоднае заканадаўства, і калі Беларусь стане яе часткай, дык ім усім свеціць свабода. І ў «Амерыканцы», і на «Валадарцы» такое чуў — на поўным сур’ёзе чакаюць, спадзяюцца», — распавядае Цімур Пашкевіч.
Цімур Пашкевіч разам з сынам на тле «рапсавых» краявідаў
Чарговы герой матэрыялу з серыі партрэтаў фігурантаў «Справы патрыётаў» — Цімур Пашкевіч, інжынер-будаўнік, бацька двух сыноў, аматар айкідо і знавец свайго радаводу.
Чаму Калінінград Цімур упарта называе Каралеўцам? Адкуль цікавасць да айкідо і японскай філасофіі? Як гэта — глядзець у закратаванае неба і вылічваць, якім рэйсам самалёта жонка гэтым часам ляціць у Парыж? Гэтыя ды іншыя цікавосткі ў нашым матэрыяле.
— Зараз кажуць, маўляў, справа дабягае канца, і вынік мае быць да канца восені. Не хвалюецеся?
— Ад мяне нічога не залежыць: сонца села — сонца ўстала. Жыву, як і жыў. Працую. Сяброў частка не тэлефануе…
— То бок абрубілі кантакт?
— Так, частка знікла наўпрост. Яны не тэлефануюць, я таксама. Такое жыццё. Гэта ж не новае ўсё, узгадайце 1937 год… Частка людзей насамрэч шчыра лічыць, што калі арыштавалі, — значыць, ёсць за што. Іншыя ж, наадварот, шукалі кантакты родных, каб нечым дапамагчы, пацікавіцца, што ды як.
Дарэчы, адзіны чалавек у маёй сям’і, які сядзеў у вязні, — гэта мая бабуля. У час вайны яна працавала ў аптэцы і забяспечвала партызанаў медыкаментамі. Па падазрэнні ў сувязях з падполлем яе арыштавалі, трымалі ў вязні ў Слуцку і за 2 месяцы да вызвалення Беларусі вывезлі ў лагер у Сілезіі. Там яна будавала шахты. Вобраз бабулі, якую схапілі фашысты, падтрымліваў мяне ў вязнях ужо ХХІ стагоддзя…
Цалкам інтэрвью чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное