Падведзеныя вынікі “Басовішча”

Скончыўся фэст вольнасці ды рок-н-ролу. Вынікі XIX "Басовішча" падведзеныя, а ўзнагароды раздадзеныя. Найлепшым сёлета прызналі гарадзенскі гурт "Tlusta lusta". Ён атрымаў права бясплатна запісаць свой альбом у студыі Беластоцкага радыё. А тэлеканал "Белсат" зафундуе пераможцу стварэнне кліпу.

На другім месцы – "SPITA/\Ь F" з Менску, на трэцім – магілёўскі гурт "Глюкі". Пацешылі фанатаў і зоркі беларускай незалежнай сцэны: "Крама", "WZ-Orkiestra", "Троіца", "PomidorOFF" ды "Neuro Dubel", а таксама ўкраінская каманда "І друг мой грузавік".

Гэта першае "Басовішча" пасля ўваходу Польшчы ў Шэнгенскую зону. Бясплатныя візы атрымалі 150 беларусаў. Астатнія аматары музыкі маладой Беларусі мусілі аплочваць візавыя выдаткі са сваёй кішэні. Паводле арганізатараў, сёлета фэст сабраў каля 4 тыс. фанаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)