Общество

«Падставаў для эпідэміі мэнінгіту няма». Галоўны санітарны доктар пра сьмерці дзяцей у Гомлі

За апошні час у Гомельскай вобласьці двое дзяцей памерлі, як мяркуецца, ад мэнінгіту. ​Аднак, як запэўніў Радыё Свабода галоўны дзяржаўны санітарны доктар вобласьці Аляксандар Тарасенка, «хвалявацца ня трэба, ніякай падставы для эпідэміі мэнінгіту няма».

16 лютага ў Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай лякарні памёр двухгадовы хлопчык. 11 сакавіка там жа памерла вучаніца дзясятай клясы.

Праверку абодвух выпадкаў вядзе Сьледчы камітэт.

Паводле Аляксандра Тарасенкі, штогод у вобласьці рэгіструецца захворваньне на мэнінгіт, «але гэта адзінкавыя выпадкі, а ня масавыя».

Галоўны дзяржаўны санітарны доктар Гомельскай вобласьці пацьвердзіў, што «ў прафіляктычных мэтах» вучням гомельскай школы № 1, дзе вучылася памерлая дзесяціклясьніца, раілі прайсьці курс антыбіётыку аўгмэнтыну.

Але ці зьвязана гэта з тым, што вучаніца 10 клясы, як мяркуецца, памерла ад мэнінгіту?

— Ад чаго памерла дзіця, пакуль казаць рана, бо яшчэ ідуць адпаведныя дасьледаваньні. Таму тут пакуль без камэнтароў, — сказаў Аляксандар Тарасенка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.7(6)