Общество
Пётр Старобінец, «Заўтра тваёй краіны», фота Еўрарадыё

«Падставай для зыска аб закрыцці СМІ тэарэтычна можа стаць нават граматычная памылка»

У студзені бягучага года Беларуская асацыяцыя журналістаў накіравала ў парламент пакет прапаноў, якія тычыліся лібералізацыі ўмоў для работы СМІ, — пра гэта намеснік старшыні БАЖ, юрыст Андрэй Бастунец.

— Андрэй, з якімі прапановамі БАЖ звярталася ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу?

— Наш зварот у Палату прадстаўнікоў тычыўся Закон а аб сродках масавай інфармацыі. Мы прапаноўвалі ўвесці ў гэты акт пэўныя змены. Асноўныя праблемы, на якія мы звярталі ўвагу, звязаныя з дзейнасцю журналістаў-фрылансераў, доступам да інфармацыі, а таксама з неабароненасцю журналістаў і медыя-арганізацый (у тым ліку ў звязку з амаль неабмежаванымі магчымасцямі М іністэ р ства інфармацыі праз суд спыніць дзейнасць СМІ).

Возьмем журналістаў-фрылансераў. Сёння тым, хто не звязаны дамовай з канкрэтнай рэдакцыяй, амаль што немагчыма легальна працаваць. Яны не могуць пацвердзіць свой статус, таму што журналіс ц кія пасведчанні могуць выдаваць толькі рэдакц ы і СМІ (а пасведчанні журналі с цкіх арганізацыяў уладамі не прызнаюцца). Гэта выклікае праблемы з працай на масавых акцыях ці п адчас зваро ту за інфармацыяй. Не кажучы ўжо пра магчымасць атрымаць акрэдытацыю.

Працяг чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)