Падольская на канцэрце ў Сочы пракрычала "Няхай жыве Беларусь!"

У Сочы гэтымі днямі праходзіць конкурс маладых выканаўцаў "Пяць зорак", у якім бяруць удзел прадстаўнікі постсавецкіх краін.

Апроч таго, праходзяць розныя канцэртныя праграмы. Прыкладам, у нядзелю па тэлебачаньні паказалі выступ беларускіх зорак: як тых, хто жыве ў Менску, так і Маскве.

Папулярная ў Расеі беларуская сьпявачка Натальля Падольская скончыла свой выступ словамі "Няхай жыве Беларусь!" (па-беларуску), што было прыхільна сустрэта расейскай публікай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)