Общество
Eolonir

Падаруй Лукашэнку яго ЛуНэт

30 жніўня ў беларускім сэгмэнце Сеціва стартавала акцыя “Падары Лукашэнку яго ЛуНэт”. Прысьвечаная яна (разумееце слушна!) выказваньню прэзыдэнта наконт Інтэрнэту. Маўляў, Сеціва аддаўна ўжо пераўтварылася ў рупор несяброўных Беларусі дзяржаў.

Беларускія незалежныя сайты вельмі добра зьнітаваныя між сабой — гэта спраўджваецца няўперш. Ужо ў першы дзень банэрчык (яго можна знайсьці ды спампаваць ВОСЬ ТУТ) скапіявала ля 50 апазыцыйных сайтаў. Натуральна, аўдыторыя ў іх нешматлікая і перакрочваецца праз тое, што яны ня могуць сабе прасоўваць праз буйныя парталы накшталт ТУТ.by. Але акрамя сайтаў ёсьць і блёгасфэра. І ёсьць пошукавыя сыстэмы. Калі акцыя будзе прасоўвацца слушна, то яе заўважыць Google, адпаведна — усе чытачы Google News. А ініцыятыву Лукашэнкі яны ўжо заўважылі: пры запыту тэмы “Беларусь” ужо даўно на першым месцы цытуюцца ініцыятывы “ўсенароднаабранага”. Атрымоўваецца, што інфай пра Беларусь не зьнядоленыя ў першую чаргу замежнікі. А ў Беларусі пра сябе ведаюць мала. Хаця ці нам прызвычайвацца?

У кірылічнае блёгасфэры ў ТОП-30 тэмаў ужо які раз уваходзіць “будаўнічая вайна” ў Маскве. Гэтым разам невядомымі быў зьбіты чалавек, які арганізоўваў мітынгі ў абарону правоў жыхароў прыватнага сэктару. Спасылка вядзе на сайт, зь якога можна перайсьці на асабістыя ЖЖ іншых сябраў апазыцыйных партыяў Расеі. Сярод усяго на іх сустракаюцца й згадкі на беларускі будаўнічы комплекс і развагі пра тое, якія цікавасьці мае вышэйшае кіраўніцтва расейскае сталіцы на новабуды ў Менску.

У Менску неўзабаве абяцаюць увесьці электронныя праяздныя (як у Варшаве), а перад тым пагражалі турнікетамі на ўваходзе ў транспарт, якія ў Маскве павялічылі ў 3-5 разоў час вандроўкі. А ці скапіюе Мінсктранс ва ўсходняга суседу магчымасьць выкарыстоўваць мабільнікі ў якасьці праяздных — пакажа час.

Valery-brest-by працягвае публікаваць неафіцыйныя брэсцкія навіны ў сваім ЖЖ. Гэтым разам ён апісвае, чым абярнулася паніжэньне гандлёвых нацэнак, навязаная Бергарвыканкамам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)