Пацукі ў вадаправодзе, развал СССР, ці Як апазіцыя ўладзе перашкаджала
Улады Венесуэлы абвінавацілі апазіцыю ў недахопе туалетнай паперы. «Салідарнасць» папрасіла лідара АГП Анатоля Лябедзьку і палітолага Аляксандра Класкоўскага прыгадаць самыя недарэчныя і бязглуздыя абвінавачванні, якія калісці гучалі з вуснаў беларускіх уладаў у дачыненні да апанентаў.
Власти Венесуэлы обвинили оппозицию в нехватке туалетной бумаги
Анатоль Лябедзька: «Я разваліў СССР»
– У мяне усяго было. Яшчэ ў Вярхоўным савеце 13–га склікання мяне абвінавачвалі ў тым, што я разваліў СССР. Далей варта прагледзець відэасюжэты дзяржаўных тэлеканалаў, дзе я быў адным з цэнтральных персанажаў. Калі ўзнікалі праблемы з ураджаем, мяне ў ліку некалькіх палітыкаў абвінавачвалі ў тым, што заклікаў не прадаваць зерне Беларусі, каб тут быў голад. Гэта было 6 ці 7 гадоў таму.
Канешне, варта прыгадаць пацукоў, якімі пужалі жыхароў Мінска. Нібыта апазіцыя падкідвала іх у сістэму водазабяспячэння, каб атруціць ваду напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе. Таксама перыядычна кажуць, што я прыхільнік увядзення санкцый. Пра гэта размова ідзе амаль кожны раз, калі афіцыйныя СМІ прыгадваюць «пятую калону».
Аляксандр Класкоўскі: «За анекдатычнымі абвінавачваннямі ідуць сур’езныя наступствы»
– Па–вялікім рахунку ўсе абвінавачванні з боку ўладаў бязглуздыя, але калі ўдумацца, то яны не анекдатычныя, бо за самымі абсурднымі абвінавачваннямі ідуць сур’езныя наступствы і пераслед.
Першае, што прыходзіць на думку, гэта заявы аб прычыннасці апазіцыі спачатку да выбуха каля Стэлы «Мінск – горад–герой» на дзень Незалежнасці ў 2008 годзе. Тая ж сітуацыя паўтарылася пасля выбуху ў метро, два гады таму. Бязглуздасуць ў тым, што ўлады мэтанакіравана ствараюць з апазіцыі вобраз небаракі, ня здольнага на нешта сур’езнае. І сваімі сцвярджэннямі пра датычнасць да тэрактаў тут жа робяць з яе барацьбітоў узроўню ЧэГевары.
Читайте еще
Избранное