Общество

Пацыенты туберкулёзнай бальніцы ў Наваельні прыпынілі галадоўку

Прыпынена галадоўка пацыентаў Рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы ў Наваельні, што ў Дзятлаўскім раёне. Як паведаміў выданню “Наша Ніва” адзін з удзельнікаў акцыі Сяргей Воранаў, такое рашэнне было прынятае па аб’ектыўных прычынах.

Паводле яго словаў, хворыя не могуць доўга галадаць, бо тады не змогуць прымаць лекі. А адмова ад лекаў стала б парушэннем лекавага працэсу, што прывяло б да пераводу пацыентаў на прымусовае лячэнне ў бальніцу зачыненага тыпу, паведамляе “Наша Ніва”.

Нагадаем, каля 150 чалавек патрабавалі паляпшэння ўмоваў лячэння. Яны паведамілі журналістам, што іх кепска кормяць, адсутнічаюць неабходныя сродкі гігіены, у палатах холадна, няма гарачай вады, хворых не выпускаюць за тэрыторыю бальніцы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)