Политика

Зінаіда Цімошак, Новы час

Пацярпелы амапавец: «Знішчана мая працоўная рэпутацыя, блізкія даведаліся пра мяне негатыўныя рэчы»

23 сакавіка ў судзе Нясвіжскага раёна разглядалася крымінальная справа пенсіянеркі Святланы Панамаровай з Клецка.

Жанчыну абвінавацілі ў тым, што 26 кастрычніка 2020 года яна напісала каментар у фэйсбуку «Застрелись, сука» пад фотаздымкам амапаўца Фёдарава ў цывільным адзенні на старонцы Ганны Бандарэнка. Гэта быў адзін сярод 112 каментароў.

Праваахоўныя органы каментар расцанілі як мэтанакіраваную публічную знявагу асобы пры выкананні службовых абавязкаў з мэтай знішчэння яе аўтарытэту і аўтарытэту органаў унутраных спраў.

Пацярпелы Фёдараў паведаміў, што жыве ў Крупках і што сябры далі яму інфармацыю аб тым, што ён увайшоў у спіс «карнікі Беларусі». А пад пастом Ганны Бандарэнка было змешчана 112 негатыўных каментароў як да «карніка з Крупкаў», сярод іх ён убачыў і каментар Святланы Панамарэнка.

— Знішчана мая працоўная рэпутацыя, мая маці, блізкія даведаліся пра мяне негатыўныя рэчы, — заявіў ён. — Да таго ж гэта зрабіла не адна Святлана Панамарова, а шмат людзей выказаліся негатыўна пра мой воблік.

Святлана Панамарова пры сустрэчным пытанні да пацярпелага паведаміла, што трымае шмат жывёл, і калі Фёдараў хоча прысуджаныя яму грошы патраціць на гуманітарныя мэты, то было б гуманным не выракаць яе і катоў на галодную смерць. «Пры вызначэнні сумы кампенсацыі маральнага ўрону патрэбна зыходзіць з яе разумнасці», — заявіла ў судзе абвінавачаная, якая атрымлівае 540 пенсійных рублёў.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(36)