Общество

Пачаўся закрыты суд у справе анархістаў, абвінавачаных у тэрарызме. Ім пагражае да 25 гадоў турмы

15 лістапада ў Мінскім абласным пачалося першае судовае паседжанне ў справе анархістаў Ігара Аліневіча, Дзьмітрыя Дубоўскага, Сяргея Раманава і Дзьмітрыя Разановіча.

У судовую залю пусцілі толькі блізкіх родных – каля 15 чалавек. Астатніх ахвочых не пусцілі, бо нібыта больш няма месцаў.

Па рашэнні судзьдзі Вячаслава Тулейкі разгляд справы зрабілі закрытым, паведамляюць праваабаронцы.

Як раней тлумачылі сваякі анархістаў, кожнаму зь фігурантаў справы выставілі абвінавачанні па некалькіх артыкулах.

Ігару Аліневічу — паводле ч. 1 арт. 333-1, ч. 2 арт. 295, ч. 4 арт. 295, ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэксу.

Былы палітвязень Ігар Аліневіч

Дзьмітрыю Дубоўскаму — ч. 1 арт. 333-1, ч. 2 і ч. 4 арт. 295, ч. 2 арт. 289 КК.

Сяргею Раманаву, які раней быў асуджаны паводле артыкулу 295 КК, — паводле ч. 3 і ч. 4 арт. 295, ч. 2 арт. 289 КК.

Дзьмітрыю Разановічу — паводле ч. 2 і 4 арт. 295, ч. 2 арт. 289 КК.

Артыкул 289 — «Акт тэрарызму».

Артыкул 295 — «Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».

Артыкул 333-1 — «Незаконнае перамяшчэньне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюзу або Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь моцнадзейных, атрутных рэчываў, радыяактыўных матэрыялаў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прыстасаваньняў, зброі масавага зьнішчэньня або сродкаў яе дастаўкі, а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі».

Агульная сума нанесеных матэрыяльных стратаў, паводле следзтва, — больш за 70 тысяч рублёў.

Чатырох анархістаў затрымалі ў ноч на 29 кастрычніка 2020 году пры перасячэнні беларуска-ўкраінскай мяжы. Іх вінавацяць у падпале аўтамашын каля будынкаў пракуратуры, Дзяржкамітэту судовых экспертыз у Салігорску і ў падпале будынка ДАІ ў Мазыры.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(7)