Лица

Пачакай, я сфоткаю!

Мы нырнулі ў самыя нетры беларускага інстаграма і знайшлі сем зусім яшчэ не апераных маладых фатографаў, якія з лічбавай мабільнай фатаграфіі ствараюць мастацтва. Давай і ты!

Наста Баннікава

На здымках Насты – навакольны свет падлетка: сябры, канцэрты, летнія падарожжы ў замежныя краіны. Некаторыя фота дыхаюць такой пяшчотай, што з усмешкай успамінаеш радкі з «Ляпісаў»: «Молодость и радость, ты главный партизан!».

Наста здымае на iPhone 5s, апрацоўвае ў VSCO.

Андрэй Бурак

Андрэй працуе борт-правадніком у Belavia – ад гэтага яго здымкі багатыя на калейдаскоп краін і кантынентаў, а стыль можна паўнавартасна абазваць travel-фатаграфіяй. «Галоўнае для мяне – гэта злавіць атмасферу месца, дзе я знаходжуся тут і цяпер. Дзякуючы фатаграфіі, я магу думкамi вярнуцца ў момант, які застаўся ў мінулым».

Свае падарожжы хлопец фоткае на iPhone 6s.

Яшчэ шмат розных фота iншых аўтараў тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)