Па СТБ паказалі Дудзінскага і Кахно: яны прызнаюцца ў «супрацьзаконных дзеяннях»
Тэлеканал СТБ паказаў відэазварот шоўменаў Дзмітрыя Кахно і Дзяніса Дудзінскага, дзе яны звярнуліся да беларусаў і заклікалі не здзяйсняць супрацьзаконных дзеянняў, піша Наша Ніва.
— На сваім прыкладзе хачу перасцерагчы ўсіх тых, хто збіраецца выходзіць на незаконныя мітынгі, акцыі і шэсці аб наступствах. Наступствы будуць, наступствы будуць абавязкова. І наступствы не такія мяккія могуць быць, як вы пра гэта думаеце, — кажа Дудзінскі ў відэазвароце.
— Не рабіце вы супрацьзаконных дзеянняў, — заклікаў ён.
Кахно звярнуўся з аналагічным пасылам:
— На сваім асабістым прыкладзе я хачу перасцерагчы кожнага, хто збіраецца выйсці на незаконна ўзгодненыя шэсці пра тую законную адказнасць, якую прыйдзецца панесці.
Вядучыя ў звароце выкарыстоўваюць шаблонныя пратакольныя фразы, што прымушае ўсумніцца ў шчырасці і добраахвотнасці гэтых прамоваў.
Вядучыя адбываюць адміністрацыйны арышт у 10 сутак за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». Іх затрымалі 2 верасня.
Читайте еще
Избранное