Общество
Сяргей Гезгала, «Наша нiва»

Па скайпе можна лакалізаваць карыстальніка, але паведамленні застаюцца непрыступнымі

Паведамленні, пасланыя праз скайп, па-ранейшаму можна перахапіць, толькі калі ўсталяваць траян на камп'ютар.

З'явіўся новы серівіс, які дазваляе, ведаючы логін Skype, вылічыць рэальны IP-адрас камп'ютара, з якога ўваходзіць у скайп карыстальнік. Гэта дае шырокія магчымасці ахвотнікам у лакалізацыі карыстальнікаў інтэрнэту і іх машын. Для аматараў гэта магчымасць бачыць, дзе знаходзіцца ваш калега ці сяброўка. Для спецслужбаў - магчымасць высачыць знаходжанне гэтага ці таго карыстальніка скайпа па ягоным лагіне. Раней яны мелі такую сама магчымасць па сімцы мабільніка - калі ў мабільніку стаіць батарэя.

Сервіс Skype IP Lookup вельмі просты: уводзіце логін карыстальніка — і атрымліваеце яго рэальны IP-адрас. Калі два адрасы (знешні і ўнутраны) аднолькавыя, гэта азначае што у сетцы карыстальніка не выкарыстоўваецца NAT, паведамляе сайт-блог IT-навінаў habrahabr.ru.

Калі Skype пад адным логінам працуе на двух ці болей камп'ютарах – будуць паказаныя яны ўсе.

У той жа час паведамленні, пасланыя праз скайп, па-ранейшаму можна перахапіць, толькі калі ўсталяваць траян на камп'ютар. А вось вашы ай-пі пабачыць — гэта зараз калі ласка.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)