Спорт
Сяргей Нятрэба

Osimira паедзе на Поўнач

Фольк-праект з Магілёву Osimira зацікавіў скандынаўскіх прадусараў. Нядаўна лідар групы Андрэй Палаўчэня паставіў свой подпіс пад кантрактам, які прадугледжвае актыўную працу групы ў краінах Паўночнай Эўропы.

Беларусы будуць мець мажлівасьць стала выступаць і запісваць свае новыя песьні ў Нарвэгіі, Швэцыі, Ісляндыі, Даніі. Менавіта там група плянуе скончыць працу над сваім другім альбомам “Друва”. Андрэй Палаўчэня кажа, што новыя песьні Osimira будуць розьніцца ад ранейшых твораў, вядомых па альбоме “Прошча”, але музыка застанецца пад уплывам архаічнай беларускай культуры. Osimira нядаўна выступала на вялікім эўрапейскім фэсьце Viljandi Folk у Эстоніі, а таксама прэзэнтавала беларускую культуру ў межах фэсту “На скрыжаваньнях” у Польшчы. Па меркаваньнях удзельнікаў групы, замежныя канцэрты шмат чаму іх навучылі: як паводзіць сябе на сцэне, як працаваць з гукам і г.д. Андрэй Палаўчэня прызнаўся, што наладзіць міжнародныя кантакты групе дапамог удзел у “Славянскім базары”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)