Общество

Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук: «Улады, міліцыя, суды больш не ахоўваюць свой беларускі народ»

Зорка беларускай і еўрапейскай опернай сцэны далучылася да іншых вядомых беларусаў, якія выказваюцца на старонках у сацсетках супраць затрыманняў і міліцэйскага гвалту.

Нягледзячы на тое, што Маргарыта Ляўчук зараз знаходзіцца на малой радзіме ў вёсцы Страдзеч Брэсцкага раёна, яна не засталася ў баку ад таго, што адбываецца ў Мінску ў апошнія дні: «Не магу маўчаць! Маё сэрца баліць за маю Радзіму. Я пакутую і не ведаю, што магу зрабіць асабіста, каб у маёй краіне не было міліцэйскага гвалту. Улады, міліцыя, суды больш не ахоўваюць свой беларускі народ, яны захоўваюць рэжым. Мне балюча і брыдка адначасова».

Маргарыта напісала, што не хоча верыць у тое, што адбываецца: «Я не веру, што людзі ў маёй краіне неразумныя. І я не хачу верыць у тое, што тыя, хто прысягаў на вернасць свайму народу, здолеюць здрадзіць яму. Гэта ўсё, як страшны сон, як дурны фільм, як неверагодны фэйк...».

Таксама оперная спявачка напісала, якой хоча бачыць краіну сваёй мары: «Хачу жыць у сапраўды вольнай краіне. У краіне, дзе беларусы любяць і паважаюць беларусаў. У краіне, дзе ты адчуваеш сябе заўсёды ў бяспецы. У краіне, у якой хочацца ганарыцца ўсімі: і спартсменамі, і мастакамі, і айцішнікамі, і музыкантамі, і дактарамі, і настаўнікамі, і міліцыяй, і чыноўнікамі, і прэзідэнтам. Беларусы! Будзьце шчырымі і памятайце, што ўсе мы будзем несьці адказ перад Госпадам Богам! Жыве Беларусь!».

Тэлевядучы Дзянiс Дудзiнскi: «Эй, АМАП, вы такiя вялiзныя i страшэнныя, але ж такiя смешныя»

Радиоведущая Катерина Пытлева: «Сейчас быть равнодушным – равносильно предательству»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(93)