Ольга Горбунова: реальное количество политзаключенных в Беларуси минимум втрое больше, чем считается
На 21 апреля число политзаключенных в Беларуси достигло 1500 человек. Однако представитель ОПК по социальным вопросам Ольга Горбунова считает, что ситуация с политзаключенными намного сложнее.
Вот что она заявила:
– Некалькі тыдняў таму Следчы камітэт заяўляў аб 1500 «экстрэмісцкіх» крымінальных справах са жніўня 2020 года ў адной толькі Гомельскай вобласці. Праваабаронцам было вядома аб 492 з іх. Гэта 33%. Чаму так адбываецца?
- З-за маштабных рэпрэсій блізкія затрыманых асцерагаюцца прызнання сваіх родных палівязынкамі і палітвязнямі — і гэта іх права, мы разумеем і паважаем іх выбар. Яны баяцца пагоршыць умовы утрымання і пазбавіць апошняга шанца на вызваленне ці перакваліфікацыю атрыкула. Стратэгію «цішыні» рэкамендуюць і адвакаты, якія бяруцца за палітычныя кейсы. Хаця, паводле маіх назіранняў, за канкрэтнымі лёсамі, гэта далёка не заўсёды працуе.
- Палітычны пераслед нярэдка маскіруецца пад эканамічнымі артыкуламі, «хуліганствам», «наркатычнымі» справамі і іншым.
- Праваабаронцы выкарыстоўваюць розныя падыходы да падліку палітвязняў. Некаторых з іх абвінавачваюць у гвалце супраць сілавікоў і пашкоджанні маёмасці – гэта часам перашкаджае кваліфікаваць справу як выключна палітычную.
Ніхто не быў гатовы да такой колькасці закладнікаў рэжыму. Зыходзячы з падлікаў і сведчанняў відавочцаў, у турмах па палітычных матывах можа знаходзіцца 4500-5000 чалавек. Ці нават больш. І клапаціцца трэба аб кожнай і кожным.
Гэта і ёсць сапраўдная салідарнасць — дапамагаць, не звяртаючы ўвагі на фармальны статус затрыманага чалавека.
Читайте еще
Избранное