Общество

«Няхай Госпад прабачыць». Паўлу Севярынцу працягнулі следчы працэс яшчэ на два месяцы

Аб гэтым паведамiла яго жонка Вольга. 

Жонка палiтвязня атрымала лicт ад мужа: «Паша піша: «У пятніцу, 18 снежня мяне павялі да «следчага»: зноў новы. Чаму, пытаю, без адваката? А, кажа, тут адваката ня трэба. Любыя працэсальныя дзеянні, кажу, толькі ў прысутнасці адваката. Прадстаўцеся. Назваў ён сябе, аказаўся з Круглянскага раёну (Магілёўскай вобласці) – відаць, у Менску жадаючыя скончыліся.

Дае мне пастанову, падпісаную намеснікам ген. пракурора Шведам, пра «працяг следства» да 20 лютага 2021 года. «Падпішыце». Нічога, кажу, я падпісваць не буду, гэта беззаконне. За фабрыкацыю крымінальнай справы будзе адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам. Вы, кажу, лепш займіцеся заявамі ад мірных грамадзянаў, якіх на вуліцы збіваюць невядомыя ў чорным. Маўчыць. Бачу, крыжык на шыі. У Бога верыце, кажу? Бог бачыць.

Тут ён уперыў у мяне «цвёрды позірк», ды і хвіліны ня вытрымаў, вочы апусціў. Потым яшчэ раз, але зноў – вочы долу. Грызе, відаць, сумленне. Няхай Госпад прабачыць».

Павел быў затрыманы 7 чэрвеня пасля пікету на Камароўцы.

Напісаць ліст палiтвязню можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(16)