«Нявеста ў такім стане, што выдаваць яе ўжо няма за каго»

Кіраўнік Аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка адказаў на пытанне, якія сферы цікавасці яшчэ застаюцца ў Расіі да нашай краіны.

— Тут можна прыдумляць усё што заўгодна. Разабрацца з беларускімі прадпрыемствамі, забраць частку з іх, частку з іх прысабечыць «добраахвотна». Нешта такое мусіць адбывацца, бо занадта слабая Беларусь перад новымі выклікамі, — заявіў эканаміст Леанід Заіка ў каментары для «Новага Часу». — Хоць надта смачных кавалкаў у Беларусі ўжо асабліва не засталося… Ну, калійны камбінат, калійныя ўгнаенні — але гэта ўчорашні дзень. Да яго можа праявіць цікавасць хіба што які-небудзь дагестанскі хлопчык, кшталту Керымава.

Завод колавых цягачоў рускія самі зробяць, таму і тут нам не варта на нешта асаблівае разлічваць. Трактарны завод рускія зрабілі з кітайцамі — «Уралец» выпускае маленькія трактары.

«Ростсельмаш» рускія самі так развярнулі, што ён пачаў развівацца вельмі вялікімі тэмпамі, і прадукцыю там сталі вырабляць канкурэнтную, а мы гэта ўпусцілі. Таму калі сёння паглядзець на «Ростсельмаш» і «Гомсельмаш», то гомельскі завод знаходзіцца ў стане апускання на дно балота. А вось у рускіх гэта пайшло, яны там злямзілі некалькі добрых мадэляў камбайнаў ды іншай тэхнікі — і развіваюцца…

Увогуле, у Беларусі старыя прадпрыемствы. Калі і з’явіліся нейкія новыя ў прыватным сектары, то яны не такія вялікія, таму тут нявеста знаходзіцца ў такім стане, што неяк і выдаваць яе ўжо няма за каго.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)