Комментарии

Сяргей Нікалюк, Новы час

«Няўжо ў нашых краінах сфарміраваўся масавы попыт на вывучэнне гомасексуальнага досведу?»

Прызнаюся, я з вялікім спазненнем прачытаў артыкул доктара гістарычных навук Ігара Марзалюка «А хто там iдзе?». Артыкул быў апублікаваны ў «Советской Белоруссии» 21 чэрвеня 2014 года — за пяць гадоў шмат вады сплыло.

У прыватнасці, змянілася афіцыйная назва «самай саліднай» газеты краіны — у адпаведнасці з духам часу, прыметнік «савецкая» сціснуўся да адной літары. Але пратэстаў у чытачоў са стажам гэта не выклікала. Магчыма таму, што змена назвы ніяк не адбілася на змесце газеты.

За пяць гадоў адбыліся змены і ў жыцці аўтара артыкула. З крэсла сенатара ён перамясціўся ў крэсла дэпутата ПП НС. Мне цяжка сказаць, з якім знакам, з пункту гледжання кар’еры, ацэньваць такое перамяшчэнне. Аднак спадзяюся, што даходы прафесійнага гісторыка ад гэтага не пацярпелі. Але лічыць чужыя прыбыткі — справа няўдзячная.

Артыкул Марзалюка — чарговая спроба знайсці нацыянальную ідэю, якую з 2003 года беспаспяхова шукае адзіны беларускі палітык (АП).

Беларусь, на думку аўтара артыкула ў «Советской Белоруссии», паўстала на цывілізацыйным разломе праваслаўнага Усходу і каталіцкага Захаду. Пагодзімся і пойдзем далей: «Парадаксальна, але факт — постсавецкая Беларусь сёння з’яўляецца носьбітам і захавальнікам базавых традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў еўрапейскай цывілізацыі ва ўсіх трох яе разнавіднасцях — праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай.

Больш за тое — беларуская дзяржава іх беражліва захоўвае і культывуе, у той час як у новай Еўропе пад выглядам гендарнай роўнасці і культурнай разнастайнасці насаджаецца і культывуецца антыхрысціянскі светапогляд, які супярэчыць базавым каштоўнасцям і традыцыям еўрапейскай цывілізацыі, — адбываецца прапаганда гомасексуалізму, легалізацыя аднаполых шлюбаў, прафануецца інстытут традыцыйнай сям’і».

Якімі ведамі пра заходнюю цывілізацыю падзяліўся са сваімі чытачамі доктар гістарычных навук? Мяркуючы па прыведзенай вышэй цытаце, яму вядома пра яе няшмат, а канкрэтна толькі тое, што ў новай Еўропе «адбываецца прапаганда гомасексуалізму, легалізацыя аднаполых шлюбаў, прафануецца інстытут традыцыйнай сям’і».

Ці варта беларусам імкнуцца ў такую Еўропу? Адказ відавочны. Вось толькі незразумела, чаму на мяжы з Польшчай і Літвой рэгулярна выстройваюцца чэргі з фураў, аўтобусаў і легкавых аўтамабіляў з беларускімі і расійскімі нумарамі?

Няўжо ў краінах — захавальніцах хрысціянскіх каштоўнасцяў сфарміраваўся масавы попыт на вывучэнне гомасексуальнага досведу? Цікава, нашы еўрапейскія суседзі дзеляцца ім бясплатна або за яго трэба плаціць? Калі другое, дык колькі, і ці прадугледжаныя зніжкі для пенсіянераў?

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(14)