Общество
Ігар Мельнікаў, «Новы час»

Нясвіжскія трагедыі

Другая сусветная вайна прыйшла ў Беларусь не ў чэрвені 1941 года, а ўжо ў верасні 1939-га. Жыхары Заходняй Беларусі апынуліся паміж молатам і кавалдай. Сведчаннем таму — лёсы жыхароў Нясвіжа.

Аўтобусная станцыя ў Нясвіжы. Фота з архіва аўтара

Дачка музыканта

Аднымі з жыхароў старадаўняй радзівілаўскай сталіцы была сям’я Красінскіх. Яе галава Андрэй Красінскі быў капельмайстрам аркестра 27-га уланскага палка Войска Польскага імя Стэфана Баторыя. Яго жонка Анна Логвін-Астроўская паходзіла з багатай шляхецкай сям’і. У 1933 годзе ў Красінскіх нарадзілася дачка Ірэна.

Андрэй Красінскі

З успамінаў Ірэны мы ведаем, што яе бабуля размаўляла на т.зв. “крэсовай пальшчызне”, але тая мова была больш падобная на беларускую, чым на польскую. Акрамя гэтага бабуля вучыла ўнучку беларускай мове.

Андрэй Красінскі (першы справа) на фоне Нясвіжскага замка

Сям’я афіцэра жыла ў доме, які знаходзіўся каля праваслаўнай царквы. Маленькая Ірэна любіла слухаць праваслаўныя царкоўныя службы. Адзін раз яна нават трапіла на шлюб. У царкве было шмат людзей. Усе трымалі свечкі і спявалі малітвы. Гэтае відовішча, якое адрознівалася ад таго, што адбываецца ў касцёле, вельмі ўразіла дзяўчынку.

Працяг матэрыяла чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)