Нярэйда Гальярда

Адна з самых сэксуальных сябровак футбалістаў — італьянская мадэль Нярэйда Гальярда — вырашыла пазбавіцца свайго статусу. Цяпер дзяўчына партугальскага іграка “Манчэстар Юнайтэд” Крышціяну Раналду сцвярджае, што хутка яе трэба называць “самай сэксуальнай жонкай футбаліста”. Падчас інтэрнет-чата яна прызналася, што ў бліжэйшы час Раналду і яна сыграюць вяселле. Па словах прыгажуні, футбаліст паабяцаў ажаніцца з ёй у выпадку, калі яго каманда выйграе Лігу чэмпіёнаў, што ўжо адбылося.

Вось толькі невядома, што сам Раналду думае на гэты конт. Пакуль ён не спяшаецца агучваць планы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)