«Няма таго, што раней было. Грошай няма таксама»
Канешне, шмат разоў казалася пра тое, што як раней — ужо не будзе. Але каму-некаму безумоўна хацелася б, каб ранейшыя часы вярнуліся. Улада ўсё жадае пацэліць у чаканні грамадства. Але гэтыя чаканні, падаецца, палягаюць у зусім іншым рэчышчы.
Падзеяй тыдня ёсць Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы. Яго шмат анансавалі напрацягу некалькіх месяцаў. Галоўным чынам, з-за планаванага падпісання на ім 28 праграм «глыбокай інтэграцыі», пра што, нібыта, дамовіліся Лукашэнка з Пуціным. А дакладней — да чаго даціснула Лукашэнку Масква.
Можна ўзгадаць ранейшыя інтэграцыйныя падзеі — якія яны былі прыгожыя. Лукашэнка, чалавек «не тое неп'юшчы, не тое малап’юшчы», уздымаў у Крамлі келіх рускай гарэлкі і біў той самы келіх.
У гонар аб’яднання стварылі цэлае свята — Дзень адзінства народаў Беларусі і Расіі (пра якое цяпер згадваюць, хіба, толькі журналісты ды камунальнікі, што ўпрыгожваюць гарады да гэтага «свята»). Карацей, усё было ўрачыста і пампезна — так, каб потым тыдзень пра гэта гаварылі.
А цяпер? А цяпер Лукашэнка і Пуцін сустрэліся па тэлевізары. Паглядзелі адзін на аднаго, падпісалі нешта незразумелае, і пайшлі спаць кожны ў сябе дома. Не, зразумела, кавід і ўсё такое, але гэта хіба размах для такога мерапрыемства?
Канешне, Лукашэнка хацеў бы перамовіцца з Пуціным сам-насам, персанальна. І ўсё ж высветліць, якія «плюшкі» ён можа атрымаць за падпісанне гэтых самых інтэграцыйных праграм.
Бо самі праграмы — паперкі, іх яшчэ трэба выканаць (што досыць праблематычна), а грошы патрэбныя ўжо цяпер. Нават не так — яны былі патрэбныя яшчэ ўчора. І абяцаны крэдыт у 600 мільёнаў за гэта — смеху варта. Раней такія крокі ацэньваліся ў значна большыя сумы.
Аднак няма таго, што раней было. Грошай няма таксама.
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное