Някляева «выразалі» з фільма пра Мулявіна (відэа)

Беларускія цэнзары не паказалі кадры з паэтам у расійскім фільме аб стваральніку «Песняроў».

12 студзеня на тэлеканале АНТ быў паказаны расійскі дакументальны фільм «Горкае шчасце песняра». Стужка была прымеркавана да 70-годдзя народнага артыста Беларусі. Сярод яе ўдзельнікаў быў і паэт Уладзімір Някляеў, на чые вершы «Песняры» выконваюць песні.

Цяпер Някляеў знаходзіцца ў СІЗА КДБ . 19 снежня яго збілі людзі ў чорным. Яму спрабуюць прыпісаць арганізацыю масавых беспарадкаў у Мінску. Беларуская ўлада стараецца выставіць апазіцыю ў якасці дэструктыўных элементаў.

А з’яўленне Някляева, экс-кандыдата ў прэзідэнты, у зусім іншай ролі на дзяржТБ, не адпавядала б абранай лініі.

Фільм без купюраў:

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)