Някляеў: «Вось чаму Беларусі трэба вызваліцца ад Лукашэнкі»

Кандыдат у прэзыдэнты-2010 — пра «парадак» «этих людей».

— Лукашэнка паставіў мэру Мінска задачу на час правядзення выбарчай кампаніі: «Жду от тебя и от правоохранителей полного порядка в городе-герое Минске!», — пiша пiсьменнiк Уладзімір Някляеў. — Мэр горада-героя гераічна адрапартаваў: «Ресурсов (гэта значыць, міліцыянтаў, якіх на кожнага беларуса прыходзіцца больш, чым на жыхара любой іншай краіне свету) для поддержания порядка достаточно!»

Потым мэр прыйшоў на тэлебачанне і распавёў беларусам, якімі ён бачыць «выбары» і як разумее «парадак»: «Подошел, расписался и дальше, ну, живешь, работаешь, прогуливаешься и так далее… Но есть люди, которые вообще не то что не хотят понимать… навязать какую-то свою позицию. Вот за это, безусловно, вы будем принимать решения, чтобы эти люди не появлялись».

Вось чаму Беларусі трэба вызваліцца ад Лукашэнкі. Каб разам з ім сыйшлі «эти люди». І болей «не появлялись».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(186)