Някляеў: «У мяне пытанне да бацькі і сына Лукашэнкаў і тых, у каго ў руках зброя»

Паэт эмацыйна выказаўся наконт апошніх падзей.

«Якія розныя, нібы ў розных космасах – хоць яны ў адзін час у адной краіне – дзеі: пахмурная, чорная правакацыя (каб запалохаць народ!) з трыма дзясяткамі расійскімі баевікоў – і светлая, усмешлівая сустрэча тысяч людзей з жанчынай, якая намагаецца супрацьстаяць пахмурнай цемры, — піша Уладзімір Някляеў.

У мяне пытанні да бацькі і сына (каторы Віктар) Лукашэнкаў, да дзяржсакратара Рады бяспекі Раўкова, да міністра абароны Хрэніна, да міністра ўнутраных спраў Караева, да старшыні КДБ Вакульчыка, да камандзіраў 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы і вайсковай часткі 3214 унутраных войскаў ва Ўруччы, да ўсіх, у каго ў руках улада і зброя, давераная ім сёння беларускім народам: вы глядзелі гэтую сустэчу? Бачылі гэтыя твары?..

Глядзелі, не маглі не глядзець. І што: гэтыя маладыя, прыгожыя людзі падобныя да ворагаў Беларусі?..

Яны падобныя да яе надзеі, да яе будучыні! Дык што вы збіраецеся рабіць з гэтымі людзьмі 9 жніўня 2020 года? Дручкамі ў кроў мясіць, як 19 снежня 2010-га? Страляць у іх? У надзею і будучыню?..

Прамахнецеся!

І кулі вернуцца ў мінулае...»

Някляеў: «Уся сёлетняя выбарчая кампанія – гэта гвалт і подласць»

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.9 (оценок:221)