Някляеў: «Тое, што робіцца ў Мінску, дзе нядаўні дзяржаўны, а цяпер нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг насамрэч зневажаецца, крывавіцца і рвецца на  шматкі»

Экс-кандыдат у прэзiдэнты – пра скандальныя падзеі ў Мінску.

– Міністр замежных спраў РБ спадар Макей назваў актам дзяржаўнага вандалізму замену на ЧС па хакеі ў Рызе чырвона-зялёнага сцяга на бел-чырвона-белы, – пiша Уладзімір Някляеў. – Чырвона-зялёны сцяг не парвалі на шматкі, не выцерлі ім боты… Знялі і павесілі іншы. У чым прыкметы вандалізму?

Фото: Twitter

А вось прычына, па якой гэта зроблена, захоп пасажырскага самалёта суседняй краіны, здзейснены беларускім рэжымам, насамрэч вандалізм. Дзяржаўны. Як і тое, што ўчыніў рэжым пасля рэферэндуму 1996 года, парваўшы на шматкі бел-чырвона-белы, на той час ДЗЯРЖАЎНЫ сцяг Рэспублікі Беларусь.

І калі казаць пра знявагу сцяга, пра якую таксама кажа спадар Макей, дык гэта не тое, што зроблена ў Рызе, дзе латышы самі сабе гаспадары, а тое, што робіцца ў Мінску, дзе нядаўні дзяржаўны, а цяпер нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг насамрэч зневажаецца, крывавіцца і рвецца на  шматкі, якімі сілавікі чысцяць боты...

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(75)