Выборы-2020

Някляеў: «Такога нават у краіне гэбіста Пуціна няма»

Паэт і палітык — пра страх улады.

«На ўсіх ключавых дзяржаўных пасадах, а цяпер яшчэ і на пасадзе прэм'ер-міністра, – гэбісты. Такога нават у краіне гэбіста Пуціна няма, — піша Уладзімір Някляеў. — Да чаго б гэта?

А вось да чаго.

Лукашэнка: «Забыліся, як былы прэзідэнт Карымаў у Андыжане задушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек?.. Ну дык мы нагадаем!»

Калі гэта не наўпроставая пагроза для нашага жыцця, тады што гэта? І пагроза гэтая сыходзіць не ад каго-небудзь – ад кіраўніка краіны. Ад гаранта Канстытуцыі, паводле якой наша дзяржава гарантуе нам права на жыццё. А верная гаранту дама, якая за яго (адна за ўвесь народ) «галасуе», тым часам збіраецца падаць у суд за пагрозу для яе жыцця на блогера Ціханоўскага.

Чым і як блогер, які паказвае відэа ў Інтэрнэце, можа яе расстраляць?..

Яны ўсе так перапалоханыя, што ад страху проста вар'яцець пачалі. А гэта вельмі небяспечна. І не толькі для нас, ці для іх. Для Беларусі.

«Лукашенко знает, что страна ему уже не принадлежит. И потому так напуган»

Гэта не азначае, што мы павінны адступіць у змаганні за дэмакратычную, вольную ад дыктатуры Беларусь. Наадварот. Час надышоў змагацца за такую Беларусь, не адступаючы».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(185)