Някляеў: «Шлях народа да сябе самога»
Паэт, экс-кандыдат у прэзiдэнты – апошняй нядзеле пратэстнай восені.
Фото Радыё Свабода
– Колькі ўсяго было – і колькі ўсяго наперадзе.., – пiша Уладзімір Някляеў. – Чалавеку, каб стаць чалавекам, трэба прайсці выпрабаванне на чалавечую годнасць. А тым больш – народу, каб стаць народам. І тое выпрабаванне, якое пасланае цяпер беларусам, каб яны народам сталі, здаецца, не самае цяжкое, якое мог паслаць Бог.
Але так здаецца, калі не азірацца, не ўзірацца ў глыбіню нашай гісторыі, якая ўся – доўгі, пакутлівы, крыжовы шлях народа да сябе самога. Шлях выпрабавання на годнасць, якая дазваляе людзьмі, народам звацца.
Читайте еще
Избранное