Някляеў: «Рэжым хутка дэградуе ў бок пачварнасці»

Экс-кандыдат у прэзiдэнты – пра тое, што палітвязня Яўгена Афнагеля не адпусцілі на пахаванне бацькі.

Фота Радыё Свабода

– Я добра ведаю Яўгена. Чалавека з цвёрдым характарам і ўражлівай, рухомай натурай, – пiша паэт Уладзімір Някляеў. – Не цяжка ўявіць, зразумець, якое для яго гора – смерць бацькі. Як страта родных для кожнага з нас. А тое, што яму не дазволілі развітацца з тым, хто даў яму жыццё, гэта для яго – псіхалагічнае катаванне.

Чалавек з ягонай натурай будзе вінаваціцца, пакутаваць праз тое, што не развітаўся… Таму і не далі магчымасці кінуць прыгаршчу зямлі на бацькоўскую труну, каб пакутваў…

У свой час Аляксандра Казуліна адпусцілі з турмы на пахаванне жонкі. Цяпер бы – не. Рэжым хутка дэградуе ў бок пачварнасці. Да таго, што і ёсць лукашызм ва ўсёй ягонай нялюдзскасці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(97)