Общество

Някляеў: «Праводзім пераломны год, сустрэнем – вызначальны»

Паэт, экс-кандыдат у прэзiдэнты Уладзімір Някляеў вiншуе беларусаў з Новым годам.

Са святам, маці Беларусь!

Ад Воршы да Гародні,

Як плашчаніца, твой абрус

Калядна-навагодні.

 

Са святам, грамада! Народ!

Пад чарак звон крыштальны

Праводзім пераломны год,

Сустрэнем – вызначальны.

 

Нялёгкі шлях чакае нас

Да волі цераз церні,

Але назад наш шлях, наш час

Ніхто ўжо не паверне!

 

Ён пакладзецца праз вякі!..

З яго

брыдой

ва ўсе бакі

Па чорных сваіх справах

Паразбягуцца пацукі

Ды чэрці ў балаклавах.

 

І вырваўшы сябе з турмы

Да сонца на ўзыходзе,

Ніколі не забудзем мы

Нікога з тых, хто ў час чумы

Аддаў жыццё свабодзе!

 

Мы новы пабудуем дом

Не пасярод пустыні,

А там, дзе свята зберажом

Усе свае святыні.

 

Мы смецце выкінем і друз,

Мы зробім дом багатым, –

І ў вольным свеце Беларусь

Паўстане

нашым

святам!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(48)