Някляеў пра страшныя паказанні палітвязня Дзядка: «На такое слова ў судзе патрэбная неверагодная мужнасць»

Мікалай Дзядок распавёў на судзе, як яго катавалі і здзекваліся з яго пасля затрымання: білі, душылі падушкай, распылялі газ у твар.

— Сёння, калі служкам рэжыму дадзенае права беспакарана забіваць тых, хто кажа рэжыму: «Сыходзь!» — на такое слова ў судзе патрэбная неверагодная мужнасць. Нават нешта большае за яе... Самаахвярнасць, — лічыць Уладзімір Някляеў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(95)