Някляеў: «Куды вы з Лукашэнкам, спадар Макей, прывялі Беларусь?»

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў — пра зварот міністра замежных спраў супраць санкцый.

«Лукашэнкаўскі міністр Макей звярнуўся да міністраў замежных спраў ЕС з просьбай не ўводзіць санкцыі. Песня тая ж, што ў 2010 годзе. Мы страцім тэмп, гэта адкіне Беларусь назад, піша Уладзімір Някляеў.

У 2010 годзе кіраўнікі краін ЕС на гэта не адразу, але павяліся. Рэжыму аказвалася і палітычная, і тэхналагічная, і фінансавая дапамога.

І як далёка наперад рушыла Беларусь? Куды вы з Лукашэнкам, спадар Макей, яе прывялі?

Сапраўды далёка. Туды, куды, здавалася, ужо і дарогі няма. Да звычайнага фашызму.

І хочаце весці далей?..»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(126)