Някляеў: «Кашмару, у якім сёння жыве Беларусь, канца не відаць»
Журналістцы Кацярыне Андрэевай выстаўлена новае абвінавачванне. На гэты раз – у «здрадзе дзяржаве».
– Кашмару, у якім сёння жыве Беларусь, канца не відаць... Кацярыне Андрэевай, журналістцы, якая ўжо 16 месяцаў у турме, прад'яўленае яшчэ адно абвінавачванне: здрада дзяржаве. А гэта не 2 гады, на якія ні за што яе пасадзілі, а да 15 гадоў турмы! – пiша паэт Уладзімір Някляеў.
Я не ведаю, что там прыдумалі следчыя, што прыдумаюць пракуроры з суддзямі, каб пакінуць Кацю за кратамі на палову пражытага ёй жыцця, але ведаю вось што: ніхто з іх мезенчыка Кацярыны не варты. Такая высакароднасць душы, яснасць розуму, талент, такая чалавечая годнасць сустракаюцца рэдка. У ўсё гэта – пад боты канваіраў, на здзек, за краты!
У якой жа дзяржаве мы жывём?..
Якой дзяржаве Каця «здрадзіла»?..
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное