Някляеў: «Калі б гэтага аднаго чалавека не падтрымлівала Расія»

Экс-кандыдат у прэзiдэнты – пра словы сакратара Рады бяспекі Расіі Мікалая Патрушава, якi ў Мiнску агучыў: «Канчатковая мэта знешніх сіл — памяняць дзяржаўны лад у Беларусі».

– Нічога не магу сказаць адносна «знешніх сіл», тут спадару Патрушаву відней, хоць сілы гэтыя нейкія невідзімкі, – пiша паэт Уладзімір Някляеў. – А што да сіл унутраных, якіх увесь свет убачыў у леташнім жніўні, дык іх канчатковая мэта значна менш маштабная: памяняць аднаго чалавека.

І гэта б даўно ўдалося, і не было б праблемы «знешніх сіл», калі б гэтага аднаго чалавека ў ягоным супрацьстаянні з сіламі ўнутранымі не падтрымлівала Расія.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(53)