Някляеў: Гэта і ёсць галоўная дарожная карта «інтэграцыі»

Пісьменнік і экс-кандыдат пра розніцу паміж літаратурай і рэальнасцю ў Беларусі.

— Антынацыянальны рэжым павіншаваў беларускіх літаратараў і чытачоў з Сусветным днём пісьменніка, арыштаваўшы напярэдадні два дзясяткі беларусаў, якія чыталі ў электрычцы беларускія кнігі, — піша Уладзімір Някляеў.

На гэта нельга глядзець як на абсурд Бэкета ці Іанэску. Бо Іанэску і Бэкет – літаратура, а лукашызм – рэальнасць. І палягае гэтая рэальнасць на палітыцы вынішчэння, выпальвання ў Беларусі ўсяго беларускага. Гэта і ёсць галоўная дарожная карта «інтэграцыі». І кожны крок па гэтай карце, кожны дзень лукашызму ва ўладзе – крок да бездані.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(86)