Общество

Някляеў атрымаў «ліст шчасця» за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй

Напярэдадні 9-й гадавіны Плошчы-2010 прыйшло «пісьмо шчасця» з міліцыі ад палкоўніка С. Каліннікава, паведаміў Уладзімір Някляеў.

Фота з Фэйсбуку Уладзіміра Някляева

«Ён напісаў, што 8 снежня на Кастрычніцкай плошчы я трымаў у руках бел-чырвона-белы сцяг і выгукваў «Жыве Беларусь»! І што дзіўна: я прачытаў гэтае пісьмо, зусім не здзівіўшыся. Як нешта звычайнае, чаго ў нашай краіне ўжо як бы і не можа не быць...

Мы так звыклі да жыцця ў лукашэнкавай вар’ятні, што часам нават не заўважаем, у якім перакручаным свеце жывём. Ты купляеш квіток на самалёт, прылятаеш са Швецыі, каб быць у дзень, калі разглядаецца дакумент, паводле якога можа не стаць Беларусі, каб адстойваць яе незалежнасць, а цябе за гэта яшчэ й штрафуюць. Ці на суткі садзяць...

Вы задумваліся, што ў краіне адбываецца, якой уладзе вы служыце, таварыш палкоўнік?..Ці пагоны задумацца не дазваляюць?..»

Столичная милиция: Акция оппозиции угрожает безопасности детей и их родителей

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(30)