В мире

Алег Новікаў, Новы час

Новыя прыгоды Саакашвілі

Былы прэзідэнт, а зараз галоўны антаганіст цяперашняга грузінскага ўрада Міхаіл Саакашвілі па вяртанні ў Грузію быў хутка арыштаваны. Аднак ён паспеў заклікаць да рэвалюцыі.

Многія, напэўна, яшчэ памятаюць кадры рэзананснага інцыдэнту на польска-ўкраінскай мяжы ўвосень 2018-га, калі Саакашвілі прарываўся на тэрыторыю Украіны.

Гэта быў трыумф экс-прэзідэнта Грузіі, якому раней прэзідэнт Пётр Парашэнка забараніў уезд у краіну. Ігнаруючы забароне «барыгі» (так наш грузін любіў называць Парашэнку ў сваіх маналогах), ён і яго тыфозі літаральна змялі памежны патруль.

Пакуль паўтарыць поспех у Саакашвілі не атрымліваецца. Пасля вяртання на Радзіму былы прэзідэнт быў затрыманы. Цяпер ён знаходзіцца ў турме горада Руставі.

Няма сумневаў, што Саакашвілі вырашыў стаць рэпатрыянтам не праз жаданне загладзіць віну перад грузінскай Фемідай. Нагадаем, што раней ён быў асуджаны грузінскімі судамі сумарна на дзевяць гадоў па справах аб забойстве супрацоўніка аднаго з банкаў і перавышэнне паўнамоцтваў.

Але самае інтрыгоўнае — адна са спраў яшчэ ў стадыі следства. Саакашвілі падазраюць у дачыненні да гібелі прэм’ер-міністра краіны Зураба Жваніі ў лютым 2005 года.

У роліку, які быў зняты адразу пасля прыбыцця, Саакашвілі заклікаў выбаршчыкаў ісці на мясцовыя выбары, якія праходзяць у краіне 2 кастрычніка і якія, па яго словах, павінны стаць уверцюрай новага Майдану. «Калі нас будзе 100 тысяч чалавек, нас ніхто не зможа перамагчы, і Грузія зноў стане на шлях развіцця. Гэтай галечы і жаху прыйдзе канец», — кажа ён на відэа.

Пакуль учынкі і заявы Саакашвілі выглядаюць, хутчэй, авантурызмам. У Грузіі сапраўды няпросты палітычны расклад — з-за серыі дэмаршаў кіруючай партыі «Грузінская мара» (ГМ). Улетку яна адмовілася выконваць умовы дагавора з апазіцыяй, які быў заключаны пры пасярэдніцтве Захаду.

Цалкам артыкл чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.5(6)