Общество

Павел Кірылаў, Новы час

Новыя Правілы дарожнага руху: што абурае кіроўцаў?

ДАІ паабяцала ўлічыць некаторыя прапановы, што з’явіліся падчас травеньскага грамадскага абмеркавання зменаў у Правілы дарожнага руху. Але не датычна самых нашумелых з іх.

Фота uzdanews.by

Як, напрыклад, «правіла дзвюх палосаў» ці «спынення аўто для праверкі дакументаў». Што ж чакаць ад новых ПДР тым, каму іх выконваць? І што больш за ўсё абурыла кіроўцаў у намерах Дзяржаўтаінспекцыі?

Адразу скажам, што пакуль у ДАІ не называюць тэрмінаў, калі Правілы дарожнага руху са зменамі пачнуць дзейнічаць. Невядома, і калі ўвядуць ужо распрацаваную бальную штрафную сістэму за парушэнні ПДР: сутнасць яе ў тым, што, калі цягам года неаднаразова і злосна парушыш Правілы дарожнага руху і набярэш за гэта пэўную колькасць штрафных пунктаў, то пазбавішся правоў кіроўцы.

Інтрыга з дарожным зборам

Гэтаксама падвешанай застаецца і сітуацыя вакол спагнання дарожнага збору (або транспартнага падатку), з новым механізмам якога зацікаўленыя дзяржаўныя ведамствы аніяк не могуць вызначыцца.

Праект распрацаванага Мінфінам прэзідэнцкага ўказа «Аб плацяжах за ўдзел у дарожным руху» абмяркоўваўся ўзімку. Сутнасцю яго было адвязванне аплаты дарожнага збору ад праходжання тэхагляду: цяпер сума залежыць ад таго, чый аўтамабіль — юрыдычнай або фізічнай асобы, а таксама ад года выпуску і вагі машыны.

У выніку прыкладна траціна беларускіх кіроўцаў вырашылі не плаціць гэты транспартны падатак і, адпаведна, не праходзіць тэхагляд. Штраф за такое парушэнне ПДР значна таннейшы, чым выдаткі на збор.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(16)